Дзеці Ванюшына

Дзеянне п’есы адбываецца ў адным з вялікіх губернскіх гарадоў Расіі дарэвалюцыйнага часу. Вялікая сям’я заможнага купца Ванюшына, члена Гарадской управы, жыве па ўстоях і парадку, якія выпрацаваў час, са сваімі скаладанымі біяграфіямі, светлымі і драматычнымі старонкамі жыцця.

Тэма сямейнага жыцця, захавання лепшых традыцый, фарміравання асобы – яскрава ўвасоблена ў вобразе галоўнага героя Аляксандра Ванюшына – бацькі вялікага сямейства. Сям’я, як падмурак грамадскіх адносін у дзяржаве, асэнсавана трактуецца выканаўцамі і рэжысёрам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Гарцуевым праз кожную дзеючую асобу. Спектакль ідзе ў двух дзеях. Яркія характары, поўныя драматызму, а, часам, і трагедыі, ствараюць псіхалагічнае напружанне і захапляюць гледача.

Спектакль пастаўлены ў лепшых класічных традыцыях Купалаўскага тэатра з сучасным філасофскім і яркім сцэнічным прачытаннем.

Дарэчы сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння С.А.Найдзёнава (сапраўднае прозвішча Сяргей Аляксееў). Упершыню амаль аўтабіяграфічная драма “Дзеці Ванюшына” была пастаўлена ў 1901 годзе і мела ашаламляльны поспех.

Мастак -- Ігар Анісенка.

У галоўнай ролі -- народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед.

У спектаклі занятыя: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, Зінаіда Зубкова, Сяргей Краўчанка, Тамара Нікалаева, артысты Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак, Валянціна Гарцуева, Ігар Дзянісаў, Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Казела, Яўгенія Кульбачная, Тамара Міронава, Юльяна Міхневіч, Раман Падаляка, Ніна Піскарова, Ігар Пятроў, Ірына Рымарава, Алена Сідарава, Аляксей Чарнігін, Вікторыя Чаўлытка, Сяргей Чуб, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская.

На сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў (вул.Чырвонаармейская, 3)
 

Добавлено: 18 05 2011

Новость компании:


Городской телефон:

+375 17 2271717

Центр "Полимагия" приглашает Вас за улыбкой, которую называют голливудской! Вам предлагаются такие стоматологические услуги, как безметалловая керамика, виниры, люминиры,детская стоматология, имплантация, отбеливание, рентген, реставрация, шинирование, протезирование зубов.
Центр подологии и аппаратного педикюра "ПодологПлюс" приглашает вас на профилактику и лечение заболеваний ног. Специалисты нашего центра всегда помогут вам справиться с любым недугом. Оборудование вас приятно удивит и порадует.
"Виктория" - это спа-центр в Минске европейского уровня, где вы сможете получить все необходимые услуги по уходу за вашей внешностью. Современное оборудование, высококлассные специалисты и доступные цены - все это вы найдете у нас! Обращайтесь к нам!
Агентство "Интерлингва" оказывает переводческие услуги, обеспечивая их высокое качество. Эффективность работы агенства является результатом привлечения квалифицированных переводчиков и отлаженной организации их работы.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов