Слуга двух гаспадароў

Слуга двух гаспадароў

камедыя ў 2-х дзеях

Спектакль аб’ядноўвае выдатных пастаноўшчыкаў розных краін і тэатральных школ: рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Нардштрэм (Швецыя), пастаноўшчык-харэограф Ігар Качаеў (Расія), кампазітар -- народны артыст Беларусі Сяргей Картэс, мастак -- выхаванка Беларускай акадэміі мастацтваў Валянціна Праўдзіна. А таксама любімых артыстаў тэатра імя Янкі Купалы: народных артыстаў Беларусі Арнольда Памазана і Мікалая Кірычэнку, заслужаных артыстаў Беларусі Сяргея Краўчанку і Уладзіміра Рагаўцова, артыстаў Рамана Падаляку, Сяргея Чуба, Дзмітрыя Есяневіча, Вікторыю Чаўлытка, Юльяну Міхневіч, Юлію Шпілеўскую, Яўгенію Кульбачную і іншых.

 

Гэты праект павінен стаць сапраўднай тэатральнай падзеяй нашай краіны. Гледачоў чакае яркая, музычная, пластычна-харэаграфічная камедыя, сапраўднае святочнае відовішча з танцамі, песнямі і фарсам. Трэба дадаць, што ў гэтым годзе адзначаецца 300-годдзе выдатнага італьянскага драматурга, па бяссмяротнай п’есе якога створаны спектакль.

 

Спектакль “Слуга двух гаспалароў” -- гімн маленькаму чалавеку, які прыкладвае намаганні і працу і можа, калі захоча, “перавярнуць свет”. Гэта – тэатральнае свята чалавечых магчымасцяў. Кожны з дзеючых асобаў змагаецца за сваё шчасце і дабіваецца яго.

 

Пастаноўшчык спектакля – вядомы тэатральны рэжысёр Швецыі Аляксандр Нардштрэм, які на працягу некалькіх гадоў паспяхова супрацоўнічае з тэатральнымі калектывамі Беларусі, дзе стварыў адметныя не толькі ў сваёй біяграфіі, але і ў рэпертуары тэатраў спектаклі.

 

- Рэжысёр: Аляксандр Нардштрэм
- Прэм’ера: 15.12.2007
- Працяг: 2.20
 

Добавлено: 27 05 2008

Новость компании:

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Городской телефон:

+375 17 2271717

Компания "Палс" предлагает свои услуги в сфере заготовки и обработки полимерного сырья, производства различной продукции из пластмассы и полимерных материалов, а также по изготовлению пресс форм для литья.
"Центр здорового сна" предлагает следующие услуги: диагностика и лечение храпа и апноэ, лечение бессонницы, полисомнография, СИПАП-аппараты, комплексное исследование сна, кардио-респираторный мониторинг, сипап терапия и многое другое.
Пышные формы дают нам возможность создать свой неповторимый, привлекательный и женственный образ. И в этом вам помогает оптовый производитель женской одежды больших размеров в Беларуси, компания "СоЗида".
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов