Спектакль "Янка Купала. Кругі рая"

Беларусь, Минск
Спектакль "Янка Купала. Кругі рая"


ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ
РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ
ПРАДСТАЎЛЯЕ

2 і 3 лютага
Прэм’ера спектакля

"Янка Купала. Кругі рая"

Аўтарскі праект Святланы Навуменкі
прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі
Янкі Купалы.

Мы з дзяцінства знаёмыя з незвычайнымі лірычнымі вершамі, яркімі паэмамі Янкі Купалы, якія прасякнуты любоўю і спагадай да беларускага народа. Гэты паэт, які асвяціў сабою жыццё:  ён бачыў у ім праўду і хлусню, літасць і жорсткасць, шчыры парыў і цынізм. Аднак, сам Янка Купала – ці адчуў ён у поўнай меры спагаду і разуменне да сябе, ці быў ён спасцігнуты і прыняты ў вельмі няпросты і супярэчлівы час, у перыяд з 1917 - 1942 гг? Пра што балела яго душа? У гэтым паспрабавала разабрацца аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык Святлана Навуменка.

Ў вырашэнні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і пластычны шэраг, жывое вакальнае выкананне, гратэск і алегорыя.  Гэтапоўнамаштабная  гістарычная драма ў якой занята каля чатырнаццаці   дзеючых асоб.

Галоўныя ролі выконваюць:

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігаў
Дзяніс Паршын
Аляксандр Марчанка
Вераніка Буслаева

Пастановачная група:

Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык - Святлана Навуменка
Мастак - пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Кампазітар – Віталь Суддзін
Балетмайстар – Вольга Скварцова-Кавальская

Адрас тэатра г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44.  Тэл. (017) 286-70-21


БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ДАВЕДКА

Навуменка Святлана Віктараўна - аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык прэм’ернага спектакля "Янка Купала. Кругі рая". Яна добразнаёмая пастаянным гледачам Рэспубліканскага тэатра Беларускай драматургіі. З 2010 года Святлана Віктараўна паставіла спектаклі для дзяцей і дарослых, якія паспяхова праходзяць на сцэне тэатра, сярод якіх "Гісторыя двух сабак" Я. Конеў, "Адамавы жарты" С. Навуменка.

Навуменка С.В. у 1986 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральны мастацкі інстытут па спецыяльнасці акцёр драматычнага тэатра і кіно пад кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Броварскай З.І.

У 2005 годзе скончыла Акадэмію перападрыхтоўкі работнікаў мастацтваў горада Масквы па спецыяльнасці "рэжысёр драмы". Стажыравалася ў Расійскім Акадэмічным маладзёжным тэатры пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі, прафесара, мастацкага кіраўніка тэатра Барадзіна А.В.

Дэбют Святланы Навуменкі як драматурга і рэжысёра адбыўся ў мінскім тэатры юнага гледача спектаклямі "Залатое сэрца" і "Папялушка". Зараз ставіць спектаклі ў Беларусі і Расіі "А зоры тут ціхія" Б. Васільева, "Дурнічка" Лопе дэ Вега, "Стойкі алавяны салдацік" Г. Х. Андэрсана і інш.

Добавлено: 04 01 2012

Новость компании:


Городской телефон:

+375 17 3346008

Центр "Полимагия" приглашает Вас за улыбкой, которую называют голливудской! Вам предлагаются такие стоматологические услуги, как безметалловая керамика, виниры, люминиры,детская стоматология, имплантация, отбеливание, рентген, реставрация, шинирование, протезирование зубов.
Центр подологии и аппаратного педикюра "ПодологПлюс" приглашает вас на профилактику и лечение заболеваний ног. Специалисты нашего центра всегда помогут вам справиться с любым недугом. Оборудование вас приятно удивит и порадует.
"Виктория" - это спа-центр в Минске европейского уровня, где вы сможете получить все необходимые услуги по уходу за вашей внешностью. Современное оборудование, высококлассные специалисты и доступные цены - все это вы найдете у нас! Обращайтесь к нам!
Агентство "Интерлингва" оказывает переводческие услуги, обеспечивая их высокое качество. Эффективность работы агенства является результатом привлечения квалифицированных переводчиков и отлаженной организации их работы.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов