Aдкрыццё выстаўкі “Майстар і вучань. Школа акварэлі Сяргея Андрыякі”

Беларусь, Минск
Выстаўка “Майстар і вучань. Школа акварэлі Сяргея Андрыякі” − сумесны праект Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі і Маскоўскай дзяржаўнай спецыялізаванай школы акварэлі Сяргея Андрыякі з музейна-выставачным комплексам. У экспазіцыі прадстаўлены звыш ста твораў Народнага мастака Расіі Сяргея Андрыякі, а таксама работы навучэнцаў і выкладчыкаў школы.

Створаная ў 1999 годзе пры актыўнай падтрымцы Мэра Масквы Юрыя Лужкова і Маскоўскага Ураду, дзе мастацкім кіраўніком стаў Народны мастак Расіі, член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі мастацтваў Сяргей Мікалаевіч Андрыяка, школа актыўна развівае акадэмічную сістэму навучання, захоўвае і перадае наступным пакаленням вопыт і традыцыі старых майстроў.

Да шматслойнай танальнай акварэлі звярталіся ў сваёй творчасці шмат якія знакамітыя жывапісцы мінулых стагоддзяў: ад Дзюрэра і Тернера да Брулова, Іванова, Сурыкава і Урубеля. На жаль, у ХХ стагоддзі гэта акварэльная тэхніка была амаль страчана, а распаўсюджванне атрымала акварэль у адзін-два слаі, якая ўспрымаецца больш як мастацтва графікі, а не жывапіс.

Сяргей Андрыяка паставіў перад сабою цяжкую, але высакародную мэту – развіццё класічнага акварэльнага жывапісу. Сваёй творчасцю ён даказвае, што гэты від мастацтва мае такія ж, а можа нават і больш шырокія магчымасці, чым алейны жывапіс. У школе акварэлі Сяргея Андрыякі склаўся блізкі па духу творчы калектыў мастакоў-выкладчыкаў, якія цудоўна валодаюць тэхнікай акварэльнага жывапісу і гатовы шчодра дзяліцца сваімі ведамі з вучнямі.

У апошнія гады школа акварэлі актыўна развівае праграму перасоўных рэгіянальных выставак “Майстар і вучань. Школа акварэлі Сяргея Андрыякі”. Такія выстаўкі з вялікім поспехам прайшлі ў Пскове, Смаленску, Бранску, Ліпецку, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары і іншых гарадах Цэнтральнай Расіі і Заходняй Сібіры.

У бліжэйшы час рыхтуецца вялікая рэгіянальная праграма перасоўных выставак па гарадах Беларусі, разлічаная на 2008-2009 год. Жыхары не толькі Мінска, але і Гомеля, Магілёва, Пінска, Мазыра, Гродна, Брэста, Баранавіч, Полацка і інш. гарадоў змогуць пазнаёміцца з творамі народнага мастака Расіі Сяргея Андрыякі, творчасцю выкладчыкаў школы акварэлі і яе навучэнцаў, апынуцца ў “чароўнай краіне”, дзе пейзажы і нацюрморты, партрэты і жанравыя сцэны выкананы ў тэхніцы лёгкага, пранізанага сонечным святлом акварэльнага жывапісу

У 16.00 з удзелам Сяргея Андрыякі адбудзецца прэс-канферэнцыя для журналістаў (зала № 14, другі паверх)

Выстаўка працуе да 5 кастрычніка штодзённа, акрамя панядзелка па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

тэлефоны для даведак: 227 43 22; 227 48 27; 227 0005.
Добавлено: 19 08 2008

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

"Имидж Групп" осуществляет автомобильные перевозки грузов по Беларуси, а также продажу сыпучих стройматериалов и вывоз строительного мусора. Наши направления: продажа и перевозка сыпучих грузов и перевозка мусора.
"Центр здорового сна" предлагает следующие услуги: диагностика и лечение храпа и апноэ, лечение бессонницы, полисомнография, СИПАП-аппараты, комплексное исследование сна, кардио-респираторный мониторинг, сипап терапия и многое другое.
Мы предлагаем своим клиентам дизайн одежды и пошив одежды под заказ различных видов. Всякий, кто хочет выглядеть красиво и стильно, знают, что компания "Авалонплюс" сделает для них все возможное и невозможное!
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов