Касцярэзнае рамяство Беларусі (ад старажытнасці да сярэднявечча)

Ад самага пачатку свайго існавання чалавек выкарыстоўваў костку для вытворчасці розных прадметаў – мастацкіх і культавых вырабаў, прыладаў працы і г.д. Для кожнай гістарычнай эпохі і, нават, асобнай археалагічнай культуры ўласцівы спецыфічныя прыёмы апрацоўкі косткі, своеасаблівыя формы вырабаў. Пачынаючы з каменнага веку адной з адметных асаблівасцяў матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі было надзвычай шырокае выкарыстанне касцяной сыравіны.


На выстаўцы шырока адлюстраваны ўсе бакі касцярэзнага майстэрства старажытнага і сярэднявечнага насельніцтва Беларусі. Наведвальнікі могуць азнаёміцца як з тэхналагічнымі асаблівасцямі працэсу апрацоўкі косткі (ад разбірання тушы і распілоўкі костак і рагоў да своеасаблівых спосабаў упрыгожвання вырабаў), так і з шырокім асартыментам вырабаў майстроў-касцярэзаў розных эпох.


Выўстаўка з’яўляецца супольным праектам шэрагу беларускіх музеяў і навуковых устаноў. У першую чаргу, яна пабудавана на археалагічных прадметах са збору Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Акрамя таго, у праекце прынялі ўдзел Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Мінскі абласны краязнаўчы музей, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Дзякуючы супрацоўніцтву пералічаных устаноў, аўтары праекта здолелі сабраць на выстаўцы прадстаўнічыя калекцыі розначасовых касцяных вырабаў ад палеаліту да сярэднявечча. Экспануюцца знаходкі з палеалітычнай стаянкі Юравічы, Смаргонскага кар’еру (мезаліт), паселішчаў Крывінскага тарфяніка (неаліт – бронзавы век), гарадзішчаў жалезнага веку Замошша, Паддубнікі, Урагава, Зазоны, Рацюнкі, Гарані і інш., сярэднявечных гарадоў Полацка, Віцебска, Мінска, Лукомля, Турава і Пінска.


Варта адзначыць, што падобныя супольныя праекты археалагічных выставак на Беларусі ажыццяўляюцца надзвычай рэдка, прычым іх арганізатарам звычайна з’яўляецца менавіта Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.

 

Выстаўка працуе штодзённа, акрамя панядзелка,  з 11:00 да 19:00
Тэлефоны для даведак: 227 43 22, 227 06 33, 226 0005.

 

Добавлено: 27 05 2008

Новость компании:
Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

Посетив салон красоты "Барбарис", Вы на собственном опыте убедитесь, что наши мастера способны воплотить в реальности все Ваши мечты, разбавив их оригинальными идеями, предложенными специалистами.
Детский клуб "Территория детства" — это современный центр развития ребенка. Наш центр предоставляет безграничные возможности для самореализации и всестороннего раскрытия личности малыша.
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Дизайн-студия Жанны Колтаковой – это возможность воплотить свои самые смелые идеи для сценического костюма в жизнь! У нас вы сможете сшить на заказ, взять напрокат или приобрести эксклюзивные эстрадные костюмы для своих выступлений или других мероприятий.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов