Традыцыйная кітайская вышыўка і інтэр

Беларусь, Минск

Арганізатары выстаўкі – Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі і беларуская фірма “Лесгандальімпарт”, пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь – прадстаўляюць унікальны від ўжытковага мастацтва – вышыўку “шоўкам па шоўку”, якая з’яўляецца жамчужынай усходніх мастацтваў.
Дадзены выставачны праект – гэта вынік актыўнага рознабаковага супрацоўніцтва паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.


Выставачныя экспанаты прадстаўлены кітайскай кампаніяй Jiangsu Artall Culture&Arts Co., Ltd, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і дызайне твораў мастацтва і вырабах майстроў народнай творчасці на асабістай фабрыцы. Вышытыя кітайскімі майстрамі вырабы прайшлі міжнародную сертыфікацыю якасці ISO9001 і заваявалі папулярнасць ва ўсім свеце.


Вышыўка Су – агульная назва вышытых вырабаў кітайскай правінцыі Джыангсу. Яна расцэньваецца як скарб кітайскага традыцыйнага мастацтва за прыгожыя ўзоры, гарманічныя колеры і акуратныя сцяжкі. Шаўковая нітка не выцвітае і захоўвае першапачатковы выгляд дзесяцігоддзямі. Лепшыя вышыўкі пераўзыходзяць маляваныя карціны.


Працэс стварэння ўнікальных вышытых карцін, а гэта і сцэны з навакольнага свету, і копіі шэдэўраў сусветна вядомых класікаў жывапісу, якія карыстаюцца асаблівай папулярнасцю – вельмі працяглая і крапатлівая ручная праца, якая займае ад паўгода да года.


Вышытая карціна – гэта асаблівы від мастацкай творчасці, які ўвабраў у сябе рысы розных відаў мастацтва: жывапісу, графікі, дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і       рукадзелля. Вышытая карціна – гэта заўсёды нешта асаблівае, індывідуальнае, эксклюзіўнае. Гэта прадмет замілавання і гонару гаспадароў дома, лепшы падарунак на памяць, унікальнае ўпрыгажэнне хатняга інтер’еру або стыльнага офіса, якое стварае непаўторную атмасферу і гармінізуе прастору.


На выстаўцы прадстаўлены традыцыйная кітайская вышыўка шоўкавай ніткай на шоўкавым палатне, настольныя экраны, разьба па дрэву, а таксама прадметы інтэр’еру.


Выстаўка працуе да 8 чэрвеня штодзённа, акрамя панядзелка  з 11:00 да 19:00
Тэлефоны для даведак: 227 43 22, 227 06 33, 226 00 05

Добавлено: 22 05 2008

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

Компания "Палс" предлагает свои услуги в сфере заготовки и обработки полимерного сырья, производства различной продукции из пластмассы и полимерных материалов, а также по изготовлению пресс форм для литья.
Агентство "Приоритетные решения" (PR Solutions) основано в 2004 году. За время работы наша фирма на своем счету имеет уже более 200 реализованных проектов. PR-агентство относится к представительству Лондонской школы пиара в Минске.
Пышные формы дают нам возможность создать свой неповторимый, привлекательный и женственный образ. И в этом вам помогает оптовый производитель женской одежды больших размеров в Беларуси, компания "СоЗида".
ОДО "Автопрофиль" предлагает свои услуги по сбору изношенных шин и прочих резиносодержащих отходов для утилизации в Минске и Витебске.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов