Экзістэнцыйны пейзаж

Беларусь, Минск
Экзістэнцыйны пейзаж

Прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Вікі ТРЭНАС “Экзістэнцыйны пейзаж”. У вечарыне возьмуць удзел: літаратары Валянцін АКУДОВІЧ, Міхась БАШУРА, Зміцер ВІШНЁЎ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКІ, Глеб ЛАБАДЗЕНКА, Юлія НОВІК, Вера БУРЛАК, Віктар ЖЫБУЛЬ, музыкі Андрэй КАСЦЕНЬ, Юры НЕСЦЯРЭНКА.

 

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Еўропа”, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. Аўтар паэтычнай кнігі “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (2005). Творы перакладаліся на нямецкую і балгарскую мовы.


У другую кнігу прадстаўніцы новай хвалі сучаснай беларускай паэзіі Вікі ТРЭНАС увайшлі вершы апошніх гадоў, ужо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у айчыннай перыёдыцы. У эксперыментальных творах аўтаркі адмысловым чынам перапляліся глыбокая філасафічнасць і юначы максімалізм, самасць і адкрытасць усяму свету, рацыяналізм і надзвычайная эмацыйнасць. Гэты паэтычны зборнік пабачыў свет пры падтрымцы выдавецтва “Галіяфы”, што актыўна займаецца прамоцыяй найноўшай беларускай літаратуры. Кніга “Экзістэнцыйны пейзаж”, несумненна, будзе цікавая шырокай чытацкай аўдыторыі.

 

Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Запрашаем!

Добавлено: 14 05 2008

Новость компании:

Галерея Подземка

Галерея Подземка

Магазин-галерея Подземка


Мобильные телефоны:

velcom: +375 29 620-10-62

velcom: +375 29 329-06-10

Компания "Палс" предлагает свои услуги в сфере заготовки и обработки полимерного сырья, производства различной продукции из пластмассы и полимерных материалов, а также по изготовлению пресс форм для литья.
"Центр здорового сна" предлагает следующие услуги: диагностика и лечение храпа и апноэ, лечение бессонницы, полисомнография, СИПАП-аппараты, комплексное исследование сна, кардио-респираторный мониторинг, сипап терапия и многое другое.
Пышные формы дают нам возможность создать свой неповторимый, привлекательный и женственный образ. И в этом вам помогает оптовый производитель женской одежды больших размеров в Беларуси, компания "СоЗида".
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов