Выстава беларускіх народных рамёстваў “Пасаг”

18 красавіка а 17 гадзіне ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі адкрываецца выстава вясельных традыцыяў “Пасаг”. У яе рамках будуць дэманстравацца вырабы рэспубліканскага цэнтра народных рамёстваў “Скарбніца”. На адкрыцці выставы будзе прэзентаваная экспазіцыя, з вясельнымі песнямі і танцамі выступіць гурт старадаўняй беларускай музыкі Testamentum Terrae і гурт, які грае ірландскую музыку - Crouse Reel.


Наведнікі атрымаюць падарункі: схемы вышыванак-абярэгаў і этна-паштоўкі, зробленыя майстрамі і мастакамі “Скарбніцы”, студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

 

Тэматыка выставы абраная невыпадкова — пасаг адыгрываў і адыгрывае значную ролю ў вясельнай абраднасці.

 

Рыхтаваць пасаг пачыналі з самага маленства дзяўчыны, бо акрамя шматлікіх дароў для сваякоў, у склад пасагу ўваходзіла бялізна і верхняя вопратка для жаніха, адзенне для самой нявесты, пасцель, падушкі, коўдры, паясы, ручнікі, дываны і іншае (усё гэта трэба было зрабіць сваімі рукамі). Маладая брала з сабой у дом жаніха таксама прасніцу, верацёны, церніцу, качалку, трапалку, кросны, міску і дзве лыжкі.

 

Акцэнт на выставе зроблены на ткацтве. Можна будзе пазнаёміцца з ткацкімі вырабамі, старадаўнімі беларускімі рэгіянальнымі святочнымі строямі, а таксама куфрамі, у якія складаўся пасаг.


Нават беларускія прымаўкі раяць выбіраць для шлюбу дзяўчыну, гледзячы на яе ўменні і ахайнасць.


Таму ў праграме выставы “Пасаг” таксама пройдуць майстар-класы па двум кірункам.


Традыцыя: выраб абрадавай лялькі (23 красавіка, 17.00), пляценне паясоў (27 красавіка, 17.00), традыцыйная вышыўка (25 красавіка, 17.00)


Сучаснасць: актуалізацыя традыцыйнага адзення — вязанне пульсэтак (29 красавіка 17.00), выраб вясельных паштовак (2 траўня, 17.00)

 


Выстава працягнецца да 9 траўня


Музей працуе штодня з 11.00 да 19.00.

Выходныя: панядзелак.


Будзем рады бачыць журналістаў на адкрыцці нашай выставы!


Кантакты:
Загадчык навукова-метадычнай лабараторыі мастацтвазнаўства УП “Скарбніца” Алена Аляксандраўна Жукава
Маб.: +375 29 7547074
Прац.: 289 33 81

Добавлено: 16 04 2008

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

"Имидж Групп" осуществляет автомобильные перевозки грузов по Беларуси, а также продажу сыпучих стройматериалов и вывоз строительного мусора. Наши направления: продажа и перевозка сыпучих грузов и перевозка мусора.
Агентство "Приоритетные решения" (PR Solutions) основано в 2004 году. За время работы наша фирма на своем счету имеет уже более 200 реализованных проектов. PR-агентство относится к представительству Лондонской школы пиара в Минске.
Пышные формы дают нам возможность создать свой неповторимый, привлекательный и женственный образ. И в этом вам помогает оптовый производитель женской одежды больших размеров в Беларуси, компания "СоЗида".
ОДО "Автопрофиль" предлагает свои услуги по сбору изношенных шин и прочих резиносодержащих отходов для утилизации в Минске и Витебске.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов