Mайстар-клас Алены Каляснікавай-Ількавец "Цацкі з лямцу"

Беларусь, Минск

4 студзеня 2012 года в 12.00 в Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца дабрачынны праект – майстар-клас Алены Каляснікавай-Ількавец "Цацкі з лямцу", які мастачка будзе праводзіць з групай мінскіх дзецей-інвалідаў. 

Алена Каляснікава-Ількавец ў гэтыя дні прадстаўляе ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва сваю персанальную выстаўку “Душа даспеха”, дзе сярэднявечныя рыцарскія прылады зроблены з лямцу. Мастачка паспрабуе навучыць хворых дзяцей ствараць мастацтва сваімі рукамі. Лямец – гэта традыцыйны беларускі матэрыял. А майстэрства валяння з яго шалікаў, капелюшоў, коўдраў быў добра вядомы нашым бабулькам. Алена Каляснікава-Ількавец навучыць дзяцей, як з лямцу зрабіць прыгожую цацку, якую можна павесіць на елку ў святочныя дні Новага года і Раства. І гэты занятак, спадзецца мастачка, дапаможа ім заўжды адчуваць сябе сапраўднымі творцамі.

Алена Каляснікава-Ількавец  нарадзілася  ў  горадзе  Мінску 10 мая 1985 года. Скончыла Беларускі рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія- калед мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка (1997-2004гг.). Пасля атрымала дыплом з адзнакай па спецыяльнасці  “Дызайн касцюма і тканін” у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2004-2009гг.).

З 2009 года з’яўляецца мастаком-пастаноўшчыкам  у  Дзяржаўнай установе “Заслужаны калектыў “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”. Стварыла сцэнаграфіі для спектакляў: “Мае рукі”(рэж. С.Анцялевіч), “Хлам”(А.Марчанка),” Квакі і Квокі”(Я.Лёгкін), “Муха-цакатуха” (Я.Лёгкін), “Прыгоды Чапаліна” (Я.Лёгкін). З’яўляецца сааўтарам роспісаў на гістарычна-рэлігійную тэму для дзіцячай школы ў Доме Міласэрнасці г.Мінска. Творчыя працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях розных краін: Кітай, ЗША, Расія, Германія, Беларусь.

Працуе ў розных тэхніках ДПМ і жывапісу, стварае аўтарскія і тэатральныя касцюмы.  З’яўляецца ў бясконцым пошуку новых мастацкіх форм і праектаў… 

Добавлено: 04 01 2012

Новость компании:

Музей современного изобразительного искусства

Музей современного изобразительного искусства

Городской телефон:

+375 17 2133734

Компания "Палс" предлагает свои услуги в сфере заготовки и обработки полимерного сырья, производства различной продукции из пластмассы и полимерных материалов, а также по изготовлению пресс форм для литья.
Агентство "Приоритетные решения" (PR Solutions) основано в 2004 году. За время работы наша фирма на своем счету имеет уже более 200 реализованных проектов. PR-агентство относится к представительству Лондонской школы пиара в Минске.
Пышные формы дают нам возможность создать свой неповторимый, привлекательный и женственный образ. И в этом вам помогает оптовый производитель женской одежды больших размеров в Беларуси, компания "СоЗида".
ОДО "Автопрофиль" предлагает свои услуги по сбору изношенных шин и прочих резиносодержащих отходов для утилизации в Минске и Витебске.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов