Выстаўка дакументаў з асабістага архіва Усевалада Ігнатоўскага

Беларусь, Минск
Выстаўка дакументаў з асабістага архіва Усевалада Ігнатоўскага

6 снежня а 17.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца урачыстая прэзентацыя часткі, адшуканагаархіву Усевалада Ігнатоўскага і перадача яго ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь.

У 2011 г. споўнілася 90 год Інстытуту беларускай культуры (з 1929 г. – Беларуская акадэмія навук, цяпер – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), 130 год з дня нараджэння першага прэзідэнта Акадэміі навук Усевалада Ігнатоўскага, а таксама 80 год з дня яго смерці.

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881–1931), вядомы навукоўца, арганізатар навукі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Беларусі, Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук. У свой час займаў пасады народнага камісара земляробства (1920 г.), народнага камісара асветы (1920 – 1926 гг.), старшыні Інстытута беларускай культуры (1926-1928 гг.). Займаў пасады ў цэнтральных выканаўчых камітэтах СССР і БССР. Усевалада Макаравіча называюць адным з “айцоў” БССР.

Усевалад Ігнатоўскі займаўся даследаваннем гісторыі Беларусі. Апублікаваў шэраг буйных монаграфічных даследаванняў, сярод якіх адна з першых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі – "КароткiнарысгiсторыiБеларусi" (1919 г.). Значную ўвага надаваў гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і першых гадоў савецкай улады ў Беларусі. Яму належыць адна з першых распрацовак канцэпцый нацыянальнай гісторыі Беларусі.

Усевалад Ігнатоўскі трапіў у “чорную старонку” нашай гісторыі. У 1930-х гг. ён быў абвінавачаны ў прыналежнасці да міфічнай антысавецкай арганізацыі "Саюз вызвалення Беларусі", пазбаўлены ўсіх сваіх пастоў і выключаны з кампартыі. 4 лютага 1931 г. Усевалад Макаравіч скончыў жыццё самагубствам. Уся сям’я яго трапіла пад колы рэпрэсій.

Разам са знікненнем асобы ўладальніка з палітычнай арэны ў 1930-х гг. прапаў і асабісты архіў Усевалада Макаравіча. Гэтыя дакументы, безумоўна, маюць вялікую цікавасць для навуковай грамадскасці Беларусі. Дзякуючы пільнай дзейнасці даследчыка гісторыі Беларусі, кандыдата гістарычных навук, выкладчыка БДУ Уладзіміра Ляхоўскага частка асабістых дакументаў былі выяўлены.

6 снежня адбудзецца урачыстая прэзентацыя часткі, адшуканагаархіву Усевалада Ігнатоўскага і перадача яго ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак

тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05

histmuseum.by

Добавлено: 06 12 2011

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

"Имидж Групп" осуществляет автомобильные перевозки грузов по Беларуси, а также продажу сыпучих стройматериалов и вывоз строительного мусора. Наши направления: продажа и перевозка сыпучих грузов и перевозка мусора.
Агентство "Приоритетные решения" (PR Solutions) основано в 2004 году. За время работы наша фирма на своем счету имеет уже более 200 реализованных проектов. PR-агентство относится к представительству Лондонской школы пиара в Минске.
Мы предлагаем своим клиентам дизайн одежды и пошив одежды под заказ различных видов. Всякий, кто хочет выглядеть красиво и стильно, знают, что компания "Авалонплюс" сделает для них все возможное и невозможное!
ОДО "Автопрофиль" предлагает свои услуги по сбору изношенных шин и прочих резиносодержащих отходов для утилизации в Минске и Витебске.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов