Выстаўка "Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска"

Беларусь, Минск
Выстаўка "Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска"

З 14 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу рэспубліканская выстаўка "Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска".

Драматычная гісторыя нашай краіны непарыўна звязана з самымі вядомымі і кровапралітнымі войнамі, якія вяліся на тэрыторыі Еўропы. Не абмінулі Беларусь і Напалеонаўскія войны – хіба што не самыя пераломныя падзеі пачатку ХІХ ст. Нягледзячы на маштаб і значнасць вайны 1812 г. для Беларусі, яна да канца так і не асэнсавана грамадствам. Мы працягваем жыць стэрэатыпамі і звязваем гэтую вайну выключна з Расіяй і Францыяй, забываючыся на тое, што для Беларусі гэта не менш значная старонка гісторыі.

Вайна 1812 г. ўвайшла ў гісторыю Расіі як Айчынная, а ў еўрапейскую – як руская кампанія Напалеона. Яна змяніла лёсы еўрапейскіх народаў і пераўтварыла ў попел надзеі тых, хто звязваў з Напалеонам спадзяванні на аднаўленне Рэчы Паспалітай.

У 1812 г. Мінск – "лепшы пасля Вільні горад у беларуска-літоўскім краі" – выконваў ролю важнага ваенна-стратэгічнага цэнтра на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. За горад спрачаліся Баграціён і маршал Даву.З ліпеня па лістапад 1812 г. праз Мінск прайшло больш за 80 тысяч салдат Вялікай арміі. Але ён так і не стаў арэнай буйных бітваў у адрозненне ад Барысава, Віцебска, Магілёва. У жніўні тут урачыста адзначалі дзень народзінаў Напалеона.

Выстаўка "Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска" мае на мэце данесці да гледача аб’ектыўную, гістарычна дакладную і рознабаковую карціну падзей на прыкладзе Мінска праз прызму паўсядзённасці. Маштабная экспазіцыя складаецца з шасці тэматычных раздзелаў, аб’яднаных агульнай ідэяй. Прадстаўлены ўзоры халоднай і агнястрэльнай зброі, уніформа, рыштунак, прадметы ваеннага побыту, дакументы, карты, памятныя медалі, гістарычныя рэканструкцыі і шмат іншага.

Рэспубліканскі выставачны праект арганізаваны на аснове калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея, пры ўдзеле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстаўка падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Кампаніі JTI.

 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак

тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05

histmuseum.by

Добавлено: 06 12 2011

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

Компания "Палс" предлагает свои услуги в сфере заготовки и обработки полимерного сырья, производства различной продукции из пластмассы и полимерных материалов, а также по изготовлению пресс форм для литья.
"Центр здорового сна" предлагает следующие услуги: диагностика и лечение храпа и апноэ, лечение бессонницы, полисомнография, СИПАП-аппараты, комплексное исследование сна, кардио-респираторный мониторинг, сипап терапия и многое другое.
Мы предлагаем своим клиентам дизайн одежды и пошив одежды под заказ различных видов. Всякий, кто хочет выглядеть красиво и стильно, знают, что компания "Авалонплюс" сделает для них все возможное и невозможное!
ОДО "Автопрофиль" предлагает свои услуги по сбору изношенных шин и прочих резиносодержащих отходов для утилизации в Минске и Витебске.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов