Выстаўка музычных інструментаў "Заплакалі струны жывыя"

Беларусь, Минск
Выстаўка музычных інструментаў "Заплакалі струны жывыя"

7 снежня а 17.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка "Заплакалі струны жывыя". На выстаўцы прадстаўлены музычныя інструменты – вырабы сяброў Беларуска саюза майстроў народнай творчасці.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі музычныя інстументы – “жывыя”. Яны памятаюць цеплыню рук майстра, нясуць у сабе спрадвечныя традыцыі, захоўваюць непаўторны голас – голас беларускай зямлі. Нягледзячы на адметныя рысы, іх аб’ядноўвае выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў (гліна, дрэва, метал), якія спрадвеку ўжываліся на Беларусі, і натхненне багатай спадчынай народных рамёстваў.

На выстаўцы свае творы прадставілі восем ўмельцаў. Майстар-кераміст Андрэй Мяцельскі ў сваёй творчасці арганічна спалучае набыткі народнага ганчарства і сучасныя дасягненні керамічнага мастацтва. Асабліва любіць вырабляць традыцыйныя акарыны, якія вызначаюцца адмысловымі формамі.

Сяргей Чубрыкі Аляксандр Сурба адрадзілі выраб калісці папулярных, затым амаль забытых народных музычных інструментаў – дуды і ліры. Усе дэталі і кампаненты гэтых досыць складаных інструментаў яны вырабляюць уласнаручна. Дзяніс Гром даўно і плённа займаецца вырабам самых розных музычных інструментаў, якія гучаць у шматлікіх фальклорных калектывах Беларусі. Асаблівую цікавасць выяўляе да гліняных акарын і цацак-свістулек.

Старажытныя, даўно забытыя традыцыі вырабу драўляных гусляў адрадзілі Сяргей Смут і Аляксандр Чумакоў. Яны ж самі на гэтых інструментах і выконваюць розныя мелодыі – такія ж старажытныя, як і апетыя ў народнай паэзіі гуслі. Гліняныя акарыны Івана Савельева – не толькі музычныя інструменты, але і сапраўдныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, узоры глінянай пластыкі. Такімі ж  якасцямі вызначаюцца і вырабы Наталлі Русіян.

Рукатворныя вырабы беларускіх майстроў адзначаны чароўнай непасрэднасцю і самабытным хараством. На сённяшні дзень рамёствы і промыслы існуюць у рамках народнага мастацтва і з’яўляюцца неад’емнай часткай сучаснай беларускай культуры. З мэтай захавання і адраджэння традыцый беларускага рамяства ў 1992 г. быў створаны Саюз майстроў народнай творчасці. Экспанаванне вынікаў работы сяброў Саюза ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь стала ўжо добрай традыцыяй.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак

тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05

histmuseum.by

Добавлено: 06 12 2011

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

Компания "Палс" предлагает свои услуги в сфере заготовки и обработки полимерного сырья, производства различной продукции из пластмассы и полимерных материалов, а также по изготовлению пресс форм для литья.
"Центр здорового сна" предлагает следующие услуги: диагностика и лечение храпа и апноэ, лечение бессонницы, полисомнография, СИПАП-аппараты, комплексное исследование сна, кардио-респираторный мониторинг, сипап терапия и многое другое.
Пышные формы дают нам возможность создать свой неповторимый, привлекательный и женственный образ. И в этом вам помогает оптовый производитель женской одежды больших размеров в Беларуси, компания "СоЗида".
ОДО "Автопрофиль" предлагает свои услуги по сбору изношенных шин и прочих резиносодержащих отходов для утилизации в Минске и Витебске.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов