Выставка "Горад унутры"

Беларусь, Минск
Выставка "Горад унутры"

23 лістапада 2011 года а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” пад гукі музыкі групы “Мамкіны бусы” адкрыецца фотапраект Вольгі Бубiч “Горад унутры”. Праект прысвечаны Мінску і яго жыхарам і з’яўляецца своеасаблівай спробай дакументаванага аналізу псіхалогіі чалавека ў горадзе і горада ў чалавеку.

У работах Вольгі Бубіч Мінск паказаны не зусім такім, якім яго малююць на паштоўках. Горад тут можна ўбачыць вачыма сучаснай моладзі, якая актыўна ўзаемадзейнічае з прасторай сталіцы: кідае выклік і марыць, дасягае і губляе, атрымлівае асалоду ад цішыні паркаў ці акунаецца ў шум плошчаў.

Фотапраект "Горад унутры" – пра людзей і горад, пра пошук гармоніі ў стасунках паміж імі і выяўленне асабліва тонкіх абрысаў гэтай гармоніі,     якую фатограф паспрабавала паказаць праз дыптыхі: псіхалагічны партрэт чалавека і месца, якое ён лічыць сваім любімым.

Праект "Горад унутры" заняў трэцяе месца на міжнародным фестывалі беларускамоўнай рэкламы “Аднак”, які прайшоў у чэрвені 2011 года.

Вольга Бубіч з’яўляецца выкладчыкам кафедры англійскай мовы і моўнай камунікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя моўных прадметаў, чытае курс фатаграфіі ў візуальным даследаванні. Фотамастацтву вучылася, наведваючы майстар-класы Андрэя Дубініна (Беларусь, Мінск), Аляксея Нікішына (Расія, Масква), Кладзін Дары (Францыя).

Выстава будзе працаваць з 23 лістапада па 10 снежня 2011 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00, выхадныя:  нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Добавлено: 25 11 2011

Новость компании:


Городской телефон:

+375 17 2272612

В нашем интернет-магазине представлен широкий выбор электроники, бытовой и медицинской техники для дома. Для вашего удобства организуется доставка продукции до вашей квартиры.
Компания "Капитал Логистикс" предлагает услуги по доставке любых грузов по различным направлениям (Республика Беларусь, Россия, СНГ, Европа). Комплектные перевозки, контейнерные перевозки, сборные грузы, автозапчасти Scania.
Люки Бай предлагает вам купить люки различных типов: пластиковые; металлические; канализационные; напольные; половые люки с газовыми амортизаторами и возможностью отделки любым напольным покрытием.
Изготовление кухонь, гостиных, прихожих, шкафов, спален и детских комнат под заказ. Продажа вышеперечисленной мебели. Услуги по реставрации старой мебели. Доставка и сборка на месте.Профессиональный дизайн мебели.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов