Выстаўка "Сцежкі творчасці. Фрагменты"

Беларусь, Минск
Выстаўка "Сцежкі творчасці. Фрагменты"

29 лістапада 2011 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка Яўгена Казюлі "Сцежкі творчасці. Фрагменты".

Больш за пяцьдзесят гадоў у фатаграфіі – гэта не проста лічба, якая падкрэслівае ўзрост, а звілістая сцежка жыцця, падобная на бясконца доўгую стужку фотаплёнкі, на якой дзень за днём, крок за крокам адбіліся падзеі, вобразы, пачуцці ад сустрэч на творчым шляху Яўгена Казюлі. Аўтар імкнуўся не проста паказаць зробленае, а як даследчык, аб’яднаўшы шматлікія фрагменты, стварыць карціну шматгадовай творчасці фатографа. Такім чынам нарадзілася выстаўка "Сцежкі творчасці. Фрагменты".

Мастацтву фатаграфіі Я.Казюля аддаў амаль 50 год жыцця — спачатку як фотааматар, а потым – фотакарэспандэнт газеты «Голас Радзімы» і інфармацыйнага агенцтва БелТА. Фатаграфія заўсёды была асноўнай любоўю Яўгена Казюлі, праз якую ён выяўляў любоў да людзей, прыроды, Беларусі.

Яго ўклад у беларускую фатаграфію можна падзяліць па роўнаму паміж асабістай творчасцю і дзейнасцю арганізатара фатаграфічнага руху ў краіне. Фатограф –– член рады аб’яднання "Фотамастацтва". Заўсёды актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў фотаклуба "Мінск", зараз з’яўляецца старшынёй яго праўлення. Фотаклуб –– важная частка жыцця Яўгена Казюлі. Уяўленне аб дзейнасці фотаклуба можна скласці па яго ўдзелу больш чым у 400 нацыянальных і міжнародных выстаўках.

Яўген Казюля – удзельнік 100 рэспубліканскіх, рэгіянальных і міжнародных фотапаказаў. Яго персанальныя выстаўкі –– "Хатынь" (1973), "Мая Беларусь" (1978), "Вытокі" (1996 ), "Браслаўшчына" (1998), "Нёманскі шлях" (2000), "Ад прадзедаў спакон вякоў…" (2004 ), сааўтар выставы "Час цішыні" (1999) разам з Маракам Далецкім (Польшча) і Загвардам Шмітцам (Германія).

 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Час работы: 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак

тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05

histmuseum.by

Добавлено: 25 11 2011

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

"Имидж Групп" осуществляет автомобильные перевозки грузов по Беларуси, а также продажу сыпучих стройматериалов и вывоз строительного мусора. Наши направления: продажа и перевозка сыпучих грузов и перевозка мусора.
Агентство "Приоритетные решения" (PR Solutions) основано в 2004 году. За время работы наша фирма на своем счету имеет уже более 200 реализованных проектов. PR-агентство относится к представительству Лондонской школы пиара в Минске.
Мы предлагаем своим клиентам дизайн одежды и пошив одежды под заказ различных видов. Всякий, кто хочет выглядеть красиво и стильно, знают, что компания "Авалонплюс" сделает для них все возможное и невозможное!
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов