Мастацкі праект "Kodex"

Беларусь, Минск
Мастацкі праект "Kodex"

15 лістапада 2011 года ў 17:00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) будзе паказаны мастацкі праект "Kodex", раней прадстаўлены ў Павільёне Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале. Арганізатары Павільёна – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Генеральны спонсар – ААТ "Прыорбанк".

 
Для ўдзелу ў праекце "Kodex" былі запрошаныя канцэптуаліст Артур Клінаў, перформер Віктар Пятроў, скульптар Канстанцін Касцючэнка, а таксама графік Юрый Алісевіч і рэжысёр Дзяніс Скварцоў. Архітэктарам Павільёна стаў Міхаіл Шыкаў, куратарам – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства Міхаіл Баразна. Камісар Павільёна – Наталля Шаранговіч, дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Праект меў шырокі міжнародны рэзананс, выклікаў цікавасць знаўцаў актуальнага мастацтва і спрыяў папулярнасці Рэспублікі Беларусь на Захадзе.
 
"Рэспубліка Беларусь на 54-й Міжнароднай біенале мастацтва ў Венецыі прадстаўляе мастацкі праект "Kodex", што дэманструе некаторыя аспекты развіцця сучаснага мастацтва ў краіне. Каардынуючая роля ў рэалізацыіі праекта належыць Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя адлюстроўвае творчую ініцыятыву грамадзян Беларусі ў галіне мастацкіх эксперыментаў. Да ўдзелу ў праекце прыцягнуты аўтары, чыё станаўленне адбывалася ва ўмовах набыцця суверэнітэта беларускай дзяржавай. 
 
Задача куратара заключалася ў даследаванні лакальнай прасторы з дапамогай універсальных пошукаў мастакоў і ў стварэнні новай сінтэтычнай платформы, што раней не выкарыстоўвалася ў Беларусі. Неабходна было выявіць ўзаемадзеянні мастацкіх практык ў галіне не толькі самога мастацтва, але і іх уплыў на асветніцкія тэндэнцыі ў гуманітарнай сферы. У межах куратарскай канцэпцыі кожны аўтар атрымаў магчымасць трактаваць уласную ідэю.
 
Сучаснае мастацтва Беларусі, яшчэ пачынаючы з моманту стварэння групы "УНОВИС" ("утвердители нового искусства") К.Малевічам у г. Віцебску ў 1919 г., імкнецца адлюстраваць шлях свабоды. Найбольш актыўная частка мастацкага руху заўсёды была далёкай ад "крызісна-гістарычных" прывязак і ўласцівага гэтаму мыслення. Толькі маштабныя перажыванні (страты 2-й Сусветнай вайны, экалагічная катастрофа Чарнобыля) будуць мець працяг у сфармаваных грамадскіх тэндэнцыях. Іканаграфічны аналіз значнай колькасці твораў мастакоў, свабодных ад прамога ідэалагічнага закліку, таксама шмат у чым дае адзнаку шляхам развіцця новага эстэтычнага асяроддзя.
 
Беларускія мастакі актыўна інтэгруюць замежныя навацыі ў свае творчыя стратэгіі. За апошнія дзесяць гадоў значна пашырыўся жанрава-відавы спектр мастацтва. Фотамастацтва, арт-дызайн, мастацтва акцый, камп’ютэрная графіка і інш. сталі натуральнай часткай мастацкіх працэсаў. Аднак, разам з тым відавочныя праблемы камерцыялізацыі. Мастацтва працягвае эстэтызавацца ў бок рынку. Індывідуальныя задачы па пошуку канцэпцыі асобы ў сучаснай мастацкай практыцы замяняюцца дыскурсамі, а мастак выступае толькі ў ролі валанцёра.
 
Імкнучыся быць актыўнай культурай сучаснай Беларусі, яе мастацкі асяродак працягвае ўключацца ў працэс фарміравання "духоўнага вобліку" Еўропы. Мастацкі праект "Kodex" не дае гатовага адказу на пытанне аб месцы беларускага мастацтва ў Еўропе, але ажжыццяўляе спробу вызначыць месца і значэнне самой Беларусі ў Еўропе, перш за ўсё ў мастацкім сэнсе."
 
Міхаіл Баразна, 
куратар Павільёна Рэспублікі Беларусь
 
Праект можна ўбачыць да 10 снежня 2011 года.
 




Добавлено: 25 11 2011

Новость компании:


Городской телефон:

+375 17 2133734

Магазин сварочного оборудования "АЛВИ-ТОРГ" - официальный дистрибьютор в Беларуси ряда крупнейших зарубежных производителей, полный ассортимент товаров, необходимых для безупречного выполнения сварочных работ.
Вы хотите не просто быть в тренде, но и контролировать свою физическую активность? Внимание! Не упустите свой шанс купить шагомеры прямо сейчас по специальной цене!
СТО "Бунгало" - это закалённые опытом мастера по ТО и ремонту автомобилей, которые имеют в своём распоряжении профессиональное оборудование и все необходимые средства, которые вернут любому автомобилю былую мощь и блеск.
Агентство "Интерлингва" оказывает переводческие услуги, обеспечивая их высокое качество. Эффективность работы агенства является результатом привлечения квалифицированных переводчиков и отлаженной организации их работы.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов