Выстава "Краіна цудаў"

Беларусь, Минск
Выстава "Краіна цудаў"

З 19 лістапада 2011 года ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” будзе адкрыта для наведвальнікаў выстава Аксаны Аракчэевай “Краіна цудаў”. Выстава арганізавана сумесна з Пасольствам Чэхіі ў Рэспубліцы Беларусьу рамках праекта “Сябры Пасольства Чэшскай Рэспублікі”. Тут будуць прадстаўлены ілюстрацыі да дзіцячых кніг, часопісаў, афішы і запрашальнікі Тэатра юнага гледача, а таксама работы да анімацыйнай стужкі “Прылятай, ветрык!”, дзе Аксана Аракчэева выступіла ў якасці мастака-пастаноўшчыка.

Аўтар стварае свет, які добра разумеюць хлопчыкі і дзяўчынкі. Галоўнае ў прадстаўленых малюнках – гумар, цяпло, разнастайнасць і разнаколернасць. Іх цікава разглядаць і кожны раз знаходзіць штосьці новае. Вялікую ўвагу мастак надае дробязям, пры рабоце над кнігай пражывае жыццё яе герояў, імкнецца, каб кожная кніга жыла сваім уласным жыццём, не дубліруючы пяпярэднюю.

Аксана Аракчэева скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне станкавай графікі. З’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў, удзельнікам шматлікіх Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў, у тым ліку, персанальных. Пэўны час мастачка працавала ў выдавецтвах “Вышэйшая школа”, “Мастацкая літаратура”. Зараз супрацоўнічае з выдавецтвам “Азбукварык", “Пачатковая школа”, часопісам “Рукзачок”, а таксама выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў мінскай школе №185.

Работы аўтара знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі М. Багдановіча, у дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа (Расіі, ЗША, Венесуэлы, Канады, Ізраіля, Нарвегіі, Галандыі, Італіі, Сербіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы і інш.).

Выстава будзе працаваць з 18 лістапада па 10 снежня 2011 года. Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя:  нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

18 лістапада 2011 года а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё для прадстаўнікоў СМІ.

Добавлено: 17 11 2011

Новость компании:

Художественная галерея "Университет культуры"

Художественная галерея "Университет культуры"

Городской телефон:

+375 17 2272612

Компания "Палс" предлагает свои услуги в сфере заготовки и обработки полимерного сырья, производства различной продукции из пластмассы и полимерных материалов, а также по изготовлению пресс форм для литья.
Агентство "Приоритетные решения" (PR Solutions) основано в 2004 году. За время работы наша фирма на своем счету имеет уже более 200 реализованных проектов. PR-агентство относится к представительству Лондонской школы пиара в Минске.
Мы предлагаем своим клиентам дизайн одежды и пошив одежды под заказ различных видов. Всякий, кто хочет выглядеть красиво и стильно, знают, что компания "Авалонплюс" сделает для них все возможное и невозможное!
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов