Рэканструкцыя постацей вялiкага князя Вiтаўта i караля Ягайлы

Беларусь, Минск
Рэканструкцыя постацей вялiкага князя Вiтаўта i караля Ягайлы

24 кастрычніка 2011 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя рэканструкцыі гістарычных постацей вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і польскага караля Ягайлы. Дадзены праект рэалізаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі JapanTobaccoInternational(JTI).


Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел ва ўрачыстай прэзентацыі 24.10.2011 і пацвердзіць сваю прысутнасць па тэл. 227-00-05.

Для шырокай аўдыторыі прэзентуемыя постаці будуць даступныя з 25 кастрычніка па 3 лістапада 2011 г.


Рэканстукцыя постацей ўяўляе сабой партрэтныя скульптуры, выкананыя ў поўны рост. Вонкавы вобраз дзяржаўных дзеячаў адноўлены на падставе дасканалага вывучэння гістарычных крыніц і іканаграфіі. Пры ўзнаўленні постацей – іх партрэтным ўвасабленні і рэканструкцыі строяў – задачай мастакоў было максімальна наблізіцца да гістарычных рэалій. Вонкавы вобраз Вітаўта адноўлены на падставе выявы з асабістай пячаткі князя, мініяцюры на прадстоле пачатку XVIст. і гравюры з кнігі Гваньіні 1578 г. За аснову партрэтнага вобразу Ягайлы ўзята пластыка надмагілля караля, касцюм ўзноўлены, дзякуючы выяве з абраза “Пакланенне трох каралёў”.

Рэканструкцыя гістарычных постацей Вітаўта і Ягайлы выканана сябрамі Беларускага саюза мастакоў Паўлам Лукам і Юрыем Піскуном. Павел Лук стварыў шэраг скульптур на гістарычную тэматыку: “Эмілія Плятэр”, “Кастусь Каліноўскі”, “Францыск Скарына” і інш. Юрый Піскунпрацуе ў розных жанрах станковага жывапісу, у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У апошнія гады мастаком выканана рэканструкцыя гістарычных касцюмаў для Мірскага і Нясвіжскага замкаў.

Імёны князёў Вітаўта і Ягайлы ўпісаны ў слаўныя старонкі беларускай гісторыі. Вітаўт (1350–1430) – князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага – самая славутая гістарычная постаць беларускай гісторыі, герой летапісаў і старабеларускай літаратуры. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці.

Ягайла(1348?–1434) – вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, кароль Польшчы. Быў дзяржаўным дзеячам еўрапейскага маштабу і заснавальнікам беларуска-польскай каралеўскай дынастыі. Супольнымі сіламі Вітаўт і Ягайла спынілі замежную агрэсію, атрымаўшы перамогу ў Грунвальдскай бітве 1410 г.

Постаці вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і караля Польшчы Ягайлы зоймуць пачэснае месца ў залах музея, прысвечаных сярэднявечнай гісторыі Беларусі.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі JTI у 2011 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь было рэалізавана сем сумесных праектаў, сярод якіх: выданне каталога "Брылёўскі скарб", рэстаўрацыя цэхавых харугваў ХІХ ст., распрацоўка і запуск новага сайта музея (www.histmuseum.by).

Партнёрства паміж кампаніяй JTI і музеем накіравана на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па захаванні і прэзентацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца па такіх кірунках музейнай працы, як інфармацыйная, выдавецкая, рэстаўрацыйная дзейнасць. Узаемадзеянне паміж кампаніяй JTI і Нацыянальным гістарычным музеем – значны дадатак да шэрагу буйнамаштабных міжнародных праектаў, якія падтрымліваюцца кампаніяй. Кампанiя аказвае шматгадовую падтрымку Дзяржаўнаму Эрмiтажу i Дзяржаўнаму музею выяўленчых мастацтваў iмя Пушкiна у Расii, Луўру у Францыi i музею Прада ў Iспанii. 

Добавлено: 21 10 2011

Новость компании:


Городской телефон:

+375 17 2273665

Магазин сварочного оборудования "АЛВИ-ТОРГ" - официальный дистрибьютор в Беларуси ряда крупнейших зарубежных производителей, полный ассортимент товаров, необходимых для безупречного выполнения сварочных работ.
Вы хотите не просто быть в тренде, но и контролировать свою физическую активность? Внимание! Не упустите свой шанс купить шагомеры прямо сейчас по специальной цене!
"Виктория" - это спа-центр в Минске европейского уровня, где вы сможете получить все необходимые услуги по уходу за вашей внешностью. Современное оборудование, высококлассные специалисты и доступные цены - все это вы найдете у нас! Обращайтесь к нам!
Агентство "Интерлингва" оказывает переводческие услуги, обеспечивая их высокое качество. Эффективность работы агенства является результатом привлечения квалифицированных переводчиков и отлаженной организации их работы.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов