Выстава Васіля Пешкуна "Дакрануцца да сонца"

Беларусь, Минск
Выстава Васіля Пешкуна  "Дакрануцца да сонца"

21 кастрычніка 2011 года ўмастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца персанальная выстава Васіля Пешкуна  “Дакрануцца да сонца”. Менавіта сонечнае святло з'яўляецца галоўным героем яго твораў. Яркія блікі, стракатая вясёлка, гуллівыя сонечныя зайчыкі - вось яна палітра мастака.

Выразная, яркая імпрысеяністычная манера пісьма, вытанчанае майстэрства і незвычайная шчырасць аўтара ўвасабляюць на карцінах гімн хараству прыроды і радасці жыцця.

Асноўныя жанры, у якіх працуе Васіль Пяшкун, – пейзаж і нацюрморт. Нацюрморты мастака ўтульныя і камерныя, аднак майстэрства аўтара прымушае гледача па-новаму зірнуць на простыя рэчы і прадметы, спыніцца ў задуменнасці і ўбачыць тонкую прыгажосць у будзенным і звыклым.

Аднаклюбімымдля мастака з'яўляецца пейзажный жанр. Практычна ўсе свае творыаўтар стварае на пленеры. Менавіта таму іх вылучае трапнасць і свежасць імгненнага ўражання. Асаблівую ўвагу Васіль Пяшкун надаекаларыту і асвятленню. Колер для яго - гэта спосаб перадаць настрой, гаму перажыванняў і адценні пачуццяў. Дзякуючы гэтаму, жывапіс мастака прыцягвае асаблівай цеплынёй і эмацыянальнасцю.

Васіль Пяшкун – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (манументальны жывапіс), стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў, мае больш дзесяці персанальных.

У 2008г. узнагароджаны медалём "Талент і прызначэнне" Міжнароднага фонда міру і згоды.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім пасольстве ў г. Будапешце (Венгрыя) , уласных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі.

 

Выстава будзе працаваць з 21 кастрычніка па 12 лістапада 2011 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя "Універсітэт культуры", Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.

 Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых.:  нядзеля, панядзелак.

Добавлено: 19 10 2011

Новость компании:


Городской телефон:

+375 17 2272612

Магазин сварочного оборудования "АЛВИ-ТОРГ" - официальный дистрибьютор в Беларуси ряда крупнейших зарубежных производителей, полный ассортимент товаров, необходимых для безупречного выполнения сварочных работ.
Вы хотите не просто быть в тренде, но и контролировать свою физическую активность? Внимание! Не упустите свой шанс купить шагомеры прямо сейчас по специальной цене!
"Виктория" - это спа-центр в Минске европейского уровня, где вы сможете получить все необходимые услуги по уходу за вашей внешностью. Современное оборудование, высококлассные специалисты и доступные цены - все это вы найдете у нас! Обращайтесь к нам!
Агентство "Интерлингва" оказывает переводческие услуги, обеспечивая их высокое качество. Эффективность работы агенства является результатом привлечения квалифицированных переводчиков и отлаженной организации их работы.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов