Выстаўка "Сатырычныя рысункі. Плакат"

Беларусь, Минск
Выстаўка "Сатырычныя рысункі. Плакат"

З 13 кастрычніка 2011 г. у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) будзе праходзіць выстаўка "Сатырычныя рысункі. Плакат/ Rysunkisatyryczne. Plakat" Богны Отто-Вэнгжын і Монікі Старовіч. Афіцыйнае адкрыццё выстаўкі адбудзецца 18.10.2011 г. а 17 гадзіне. Праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Акадэміяй мастацтваў г. Катавіцэ, Галерэяй плаката ў Кракаве і Польскім Інстытутам у Мінску.

 

Польскі плакат, дзякуючы арыгінальнасці і тэхнічнаму майстэрству, карыстаецца прэстыжам у свеце. Жарт, метафара, сцэнаграфія – гэта яго распазнавальныя знакі. Плакат з’яўляецца вулічным мастацтвам, але на вуліцах яго жыццё не заканчваецца, пазней ён трапляе ў галерэі і музеі. Феномен польскага плаката, які сягае сваімі каранямі да Маладой Польшчы, а развіўся праз так званую Польскую школу плаката, дазваляе гаварыць пра гэтую форму мастацкага выказвання як пра майстэрства вышэйшага пілатажу. Сёння у нас ёсць магчымасць параўнаць асобы двух польскіх творцаў плаката, і, што знамянальна, дамінуючых сёння ў плакаце жанчын. Абедзве яны з адной навучальнай установы – Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах. Акадэмія зараз, бадай, найбольш адкрытая для розных напрамкаў сучаснага мастацтва, але таксама не забываецца на польскія карані. Выстаўка Монікі Старовіч і Богны Отто-Вэнгжын сведчыць пра моцную пазіцыю польскага плаката, які менавіта ў гэтай навучальнай установе развіваецца абсалютна свабодна. У экспазіцыі можна ўбачыць выбраныя тэмы, выяўленыя рознымі спосабамі мастакамі, якія працуюць рознымі метадамі і ў розных атмасферах. Гэта маляўнічыя і эфектныя працы творцаў маладога пакалення, але яны ўжо былі ацэнены.

Моніка Старовіч абрала шлях жывапіснага плаката. Яна займаецца праблемамі, якія хвалююць сучаснае грамадства. Дыяпазон іх вельмі шырокі: пачынаючы ад праектаў, звязаных з Дэкалогам – старым біблейскім законам, які зараз вельмі важны ў нашым жыцці і філасофіі, да творчасці, цесна спалучанай з нашым штодзённым жыццём, каханнем і эпасам Эраса. Яе лічаць прапагандысткай маствацтва без межаў. Яе плакаты як каляровыя матылькі, як каляровыя лямпачкі, якія падміргваюць нам інтрыгуючымі вобразамі.  Моніка Старовіч прымала удзел у многіх выстаўках і праглядах плаката ў Польшчы і за мяжой. Узнагароды: узнагарода рэктара Сілезскага ўніверсітэта на 17 Біенале польскага плаката (Катавіцэ) 2001; ганаровая ўзнагарода на 9 Міжнародная біенале тэатральнага плаката (Жэшуў) 2004.

Богна Отто-Вэнгжын уваходзіць у шэрагі галоўных прадаўжальнікаў найлепшых традыцый польскага плаката. Яе плакаты выходзяць па-за межы адназначнай класіфікацыі, яны знаходзяцца на памежжы графікі, у форме, блізкай да ілюстрацыі. Але гэта не звычайныя ілюстрацыі. Гэта добра прадуманая сатырычная гульня, збудаваная на прыгожых, фантастычна сканструяваных калажах, у якіх ёсць гумар, іронія, метафара. Яна выкарыстоўвае тэхніку калажа, спалучаючы паміж сабой элементы з даўніх графічных прац, гравюр і ілюстрацый са сваімі ўласнымі працамі, што дае дзівосны эфект сувязі гісторыі і сучаснасці. Сваімі амаль сюррэалістычнымі кампазіцыямі мастачка набліжаецца да прац такіх мастакоў, як Ян Леніца, Раман Цесьлевіч, Францішэк Старавейскі ці Даніэль Мруз. Плакаты і ілюстрацыі Богны Отто-Вэнгжын некалькі разоў былі ўзнагароджаны ў Польшчы і на міжнародных форумах: на IV Фестывалі плаката ў Кракаве (2002), сатырычным конкурсе “З Еўропы да Еўропы” (2002), Біенале грамадска-палітычнага плаката ў Асвенціме (2006), Міжнароднай біенале графічнага дызайну "GoldenBee” у Маскве (2006).

Добавлено: 19 10 2011

Новость компании:


Городской телефон:

+375 17 2133734

Магазин сварочного оборудования "АЛВИ-ТОРГ" - официальный дистрибьютор в Беларуси ряда крупнейших зарубежных производителей, полный ассортимент товаров, необходимых для безупречного выполнения сварочных работ.
Центр подологии и аппаратного педикюра "ПодологПлюс" приглашает вас на профилактику и лечение заболеваний ног. Специалисты нашего центра всегда помогут вам справиться с любым недугом. Оборудование вас приятно удивит и порадует.
"Виктория" - это спа-центр в Минске европейского уровня, где вы сможете получить все необходимые услуги по уходу за вашей внешностью. Современное оборудование, высококлассные специалисты и доступные цены - все это вы найдете у нас! Обращайтесь к нам!
Агентство "Интерлингва" оказывает переводческие услуги, обеспечивая их высокое качество. Эффективность работы агенства является результатом привлечения квалифицированных переводчиков и отлаженной организации их работы.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов