Выстаўка жывапісу "Мінск – горад майго юнацтва"

Беларусь, Минск
Выстаўка жывапісу "Мінск – горад майго юнацтва"

19 кастрычніка 2011 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка аб’яднання "Традыцыя" – "Мінск – горад майго юнацтва".

 

Тэматыка выстаўкі прысвечана нашай сталіцы. Экпазіцыя стане своеасаблівай прадмовай мерапрыемстваў, прысвечаных 945-годдзю Мінска, якое наш горад адзначыць у наступным годдзе. Час бяжыць – Мінск дынамічна мяняе свой выгляд. У памяці застаецца яго вобраз, які нараджае лёгкае пачуццё настальгіі. Мэта выстаўкі – на прадстаўленых палотнах зафіксаваць метамарфозы, што адбываюцца з тварам Мінска, а таксама выказаць павагу і трапяткія адносіны да горада юнацтва старэйшага і маладога пакалення.

На выстаўцы будуць прадстаўлены жывапісныя работы вядомых майстроў беларускага мастацтва: народных мастакоў М.Данцыга, Г.Паплаўскага, заслужаных дзеячаў мастацтваў Л.Дударэнкі, М.Апіёка,У1.Уродніча і многіх іншых.

Мастакі аб’яднання “Традыцыя” ў сваёй творчасці прытрымліваюцца рэалістычнай манеры. За аснову свайго развіцця творцы ўзялі наступныя прынцыпы: мастацкая праўда, рэалістычны метад адлюстравання, сцвярджэнне дабрыні , выяўленне лепшых чалавечых якасцей беларусаў. Яны з павагай адносяцца да традыцыйнага пласту жывапісу і іншых плыняў мастацтва. У групе, у асноўным, сабраліся аднадумцы, якія дзейнічаюць у межах задач, пастаўленых Беларускім саюзам мастакоў. Яны – не замкненае кола. Да іх ініцыятывы могуць далучацца ўсе, для каго найперш важнымі з’яўляюцца рэалістычнае мастацтва і грамадзянская пазіцыя.

Добавлено: 19 10 2011

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

Компания "Палс" предлагает свои услуги в сфере заготовки и обработки полимерного сырья, производства различной продукции из пластмассы и полимерных материалов, а также по изготовлению пресс форм для литья.
"Центр здорового сна" предлагает следующие услуги: диагностика и лечение храпа и апноэ, лечение бессонницы, полисомнография, СИПАП-аппараты, комплексное исследование сна, кардио-респираторный мониторинг, сипап терапия и многое другое.
Мы предлагаем своим клиентам дизайн одежды и пошив одежды под заказ различных видов. Всякий, кто хочет выглядеть красиво и стильно, знают, что компания "Авалонплюс" сделает для них все возможное и невозможное!
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов