Выставка "Паміж кадраў. Фатаграфіі з 1925 – 1945 гадоў"

Беларусь, Минск
Выставка "Паміж кадраў. Фатаграфіі з 1925 – 1945 гадоў"

ЗОФ’Я  ХАМЕНТОЎСКА 

"Паміж кадраў. Фатаграфіі з 1925 – 1945 гадоў"  у рамках праграмы Польскага Старшынства 2011 
05.10 – 13.11.2011 г.  
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь  (вул. К.Маркса, 12, Мінск) 
 
Фонд "Археалогія фатаграфіі" з 2008 года апрацоўвае спадчыну  Зоф’і  Хаментоўскай  (1902-1991), адной з найважнейшых польскіх мастачак дваццатага стагоддзя. У перыяд  з  5  кастрычніка  па  13 лістапада  мы рыхтуем вялікую прэзентацыю яе творчасці ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску. Экспазіцыя, як  і публікацыя да яе, рэалізавана на сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, яна праходзіць у рамках праграмы Польскага Старшынства, якая каардынуецца Інстытутам Адама Міцкевіча. Другім беларускім партнёрам праекта, побач  з Нацыянальным гістарычным музеем, з’яўляецца Польскі Інстытут у Мінску, які будзе займацца прамоцыяй выстаўкі ў Беларусі. 
 
Выстаўка наватарскім спосабам прэзентуе творчасць фатографа Зоф’і Хаментоўскай, якая нарадзілася і звязана з Палессем, што сёння ляжыць большай часткай у межах Беларусі. Амаль увесь матэрыял будзе прадстаўлены ўпершыню. На  выставе  будуць  паказаны,  перш  за  ўсё, фатаграфіі  з Палесся,  а таксама будуць прэзентаваны іншыя тэмы, такія як даваенная Варшава, руіны і адбудова сталіцы. З пункту гледжання на прывабнасць тэмы і цікавую сучасную візуальную форму, выстава мае шанец трапіць да   шырокага   кола гледачоў. У канцы года выстаўка таксама будзе прэзентавана ў Пінску. У 2012 годзе Фонд плануе прэзентаваць выстаўку таксама ў Польшчы. 
 
Спадарожнічаць прэзентацыі будзе альбомнае выданне. Гэта будзе першая вялікая публікацыя, прысвечаная гэтай важнай для польскай гісторыі фатаграфіі і мастацтва постаці. Кніга будзе сканцэнтравана на фатаграфіі Палесся. Публікацыя будзе выдадзена ў польска-англійскай  і польска-беларускай моўных версіях, разам наклад будзе складаць 1000 экзэмпляраў. Гэта  будзе манаграфічная кніга з вялікай альбомнай часткай (каля 200 ілюстрацый).  Прывабнасць гэтай публікацыі дадасць сучасны дызайн і тэксты важных даследчыкаў фатаграфіі і культуры. Зоф’я Хаментоўска, член элітарных фатаграфічных таварыстваў міжваеннай Польшчы,  была надзвычай актыўнай і яркай постаццю культурнай сцэны 20-х  і  30-х  гадоў.  Яна  нарадзілася  ў арыстакратычнай сям’і на Палессі, якое сёння ляжыць у межах Беларусі. Там пачала фатаграфаваць: сяброў, якія наведвалі сямейны маёнтак, і мясцовыя кірмашы,  купцоў,  паляўнічых  і  рыбакоў.  Гэты фатаграфічны матэрыял, блізкі і цікавы для гледачоў, будзе дамініраваць на выстаўцы. Яго прэзентацыя будзе нагодай успомніць гісторыі незвычайнай, шматкультурнай тэрыторыі, населенай палешукамі, палякамі, беларусамі, украінцамі і яўрэямі, якая ўжо не існуе ў гэтым выглядзе. 
 
 
Зоф’я Хаментоўска, з дома Друцка-Любэцка (1902, Парахоньск  –  1991,  Буэнас-Айрэс). 
З’яўляецца адным з найважнейшых і найбольш актыўных фатографаў міжваеннага дваццацігоддзя. Належала да авангарду польскіх творцаў, якія цанілі магчымасці малафарматнага фатаапарата. Нарадзілася і выхоўвалася на Палессі, у ваколіцах Пінска, на тэрыторыях, якія сёння знаходзяцца па-за межамі Польшчы. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне, яна здолела  ўвайсці  ў асяроддзе тых людзей і стаць бесстароннім назіральнікам за іх звычаямі. Яна фатаграфавала паляўнічых, рыбакоў, жанчын, што мылі адзенне ў возеры,  -  не  ствараючы,  аднак,  стылізаваныя вобразы, а - блізкія да жыцця партрэты. Адзін з такіх здымкаў быў апублікаваны разам з тэкстам, што яго суправаджаў, у Леіцы ў Польшчы, зборным выдавецтве, што падкрэслівала вартасці малафарматнага фотаапарата. Яна была адзінай жанчынай, якая там публікавалася. З цягам гадоў яна ўсё больш часу праводзіла ў Варшаве, дзе з сярэдзіны 30-х  гадоў пачала стала жыць. Пераезд, зразумела, змяніў тэматыку яе фатаграфій. У ёй пачала дамініраваць архітэктура, перш за ўсё інтэр’еры палацаў (між іншым палаца Бланка, Кроненберга, Канецпольскіх). 
 
Пад канец 30-х гадоў яна выйграла конкурс на пасаду фатографа ў Міністэрстве камунікацыі. У межах гэтага даручэння яна павінна была зрабіць серыю фотаздымкаў, прапагандуючых польскую культуру і прыроду, якая павінна была быць размешчана ў купэ чыгуначных вагонаў. Нягледзячы на тое, што яна дасканала знайшлася ў асяроддзі піктарыялістаў (доказам чаго былі не толькі ўзнагароды на конкурсах, але таксама месца сярод  членаў такіх  эксклюзіўных таварыстваў фатографаў як Польскі фотаклуб), яна рабіла шмат фотаздымкаў, якія знаходзяцца далёка па-за  гэтай  стылістыкай  і  з’яўляюцца  простым адлюстраваннем рэчаіснасці. Дасканалым прыкладам яе зацікаўленасці дакументальнай фатаграфіяй быў цыкл, створаны па даручэнні прэзідэнта Варшавы Стэфана Стажыньскага. У рамках кіруемага ім праекта "Варшава ўчора, сёння  і  заўтра",  экспанаванага  на  парозе  другой  сусветнай вайны ў варшаўскім Нацыянальным музеі, Хаментоўска зарэгістравала фотаапаратам тое, што павінна быць зменена ў сталіцы, а гэта драўляныя дамы на Волі, гіцалі ці сметнікі. Бег гісторыі  ўчыніў так, што яна прымала ўдзел у яшчэ адной, надзвычай важнай выставе, што датычыла Варшавы, экспанаванай у Нацыянальным музеі. На выставе з 1945 года "Варшава абвінавачвае" яна паказвала фатаграфіі зруйнаванай сталіцы і людзей, якія ў яе вярталіся. У 1947 годзе разам з  названай экспазіцыяй выехала ў Лондан, а адтуль, забраўшы з Польшчы дачку Габрыэлу і сына Пётра, эмігрыравала ў Аргентыну, дзе ўжо не вярталася да прафесіі фатографа. 
 
Выстаўка рэалізавана ў рамках праграмы Польскага Старшынства. Фінансавана на сродкі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. 
Добавлено: 05 10 2011

Новость компании:

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Национальный исторический музей Республики Беларусь

Городской телефон:

+375 17 2273665

"Имидж Групп" осуществляет автомобильные перевозки грузов по Беларуси, а также продажу сыпучих стройматериалов и вывоз строительного мусора. Наши направления: продажа и перевозка сыпучих грузов и перевозка мусора.
"Центр здорового сна" предлагает следующие услуги: диагностика и лечение храпа и апноэ, лечение бессонницы, полисомнография, СИПАП-аппараты, комплексное исследование сна, кардио-респираторный мониторинг, сипап терапия и многое другое.
Пышные формы дают нам возможность создать свой неповторимый, привлекательный и женственный образ. И в этом вам помогает оптовый производитель женской одежды больших размеров в Беларуси, компания "СоЗида".
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов