Выставка живописи "Млыны Беларусі"

Беларусь, Минск
Выставка живописи "Млыны Беларусі"

 

24 жніўня 2011 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісных работ сябра Беларускага саюза мастакоў, прафесара Віктара Немцова "Млыны Беларусі".

Пра ветракі, вадзяныя млыны і млынароў распавядаецца ў народных казках, паданнях і песнях, пра іх складзены загадкі, прымаўкі і прыказкі. Хто не ведае імёнаў Самотнага рыцара Дон Кіхота і волата-млынара Менеска, які пабудаваў на Свіслачы вялізны каменны млын? Нашы продкі шырока выкарыстоўвалі энэргію ветра і вады, таму і млыны былі, калісьці, характэрнай часткай беларускіх краявідаў. Млыны, як і людзі, жылі, працавалі, пасля зношваліся і паміралі. Сёння мінуў той час, калі ў Беларусі ставілі млыны, яны паступова сышлі ў цень гісторыі.

Пейзажныя матывы з выявай млыноў з’явіліся ў еўрапейскім жывапісе ў XVII ст. Да іх вобразнага адлюстравання звярталіся мастакі барока, рамантызму, рэалізму, постімпрэсіянізму. Сярод іх і класікі беларускага пейзажу канца ХІХ – ХХ ст. – Ф.Рушчыц, С.Жукоўскі, В.Цвірка і інш.

Віктар Немцоў – адзіны з сучасных беларускіх мастакоў, які паслядоўна і мэтанакіравана адлюстроўвае старыя драўляныя і каменныя млыны ў сваіх пейзажах. Доўгі час ён займаецца вывучэннем ветракоў і вадзяных млыноў у розных рэгіёнах Беларусі. Яны прывабліваюць мастака сваім шматзначным і адметным выглядам. Аўтарам кіруе жаданне захаваць гэтыя помнікі мінуўшчыны, якія надаюць краявідам непаўторны каларыт і запамінальны характар. Віктар Немцоў займаецца гістарычна-жывапіснай рэканструкцыяй – на яго карцінах, пакрысе, з занядбаных рэшткаў зноў узрастаюць асілкі-млыны. Такім чынам, мастака можна лічыць сучасным пачынальнікам новага тыпу краязнаўчага пейзажу.

Млын аб’ядноўвае ў сабе прыродны і культурны пачаткі. Гэта дзіўнае месца, у якім чарадзейным чынам адно рэчыва пераўтвараецца ў другое. Сёння ветраку мець вялікія крылы не абавязкова, бо малоць муку зручней іншымі спосабамі. Істотней – перадаць нашчадкам духоўны хлеб – памяць пра тое, як мы раней жылі, што мелі і паважалі. Дакрануцца да чароўнай гісторыі дапаможа выстаўка жывапісных работ В. Немцова "Млыны Беларусі".

Добавлено: 16 08 2011

Новость компании:


Городской телефон:

+375 17 2273665

Магазин сварочного оборудования "АЛВИ-ТОРГ" - официальный дистрибьютор в Беларуси ряда крупнейших зарубежных производителей, полный ассортимент товаров, необходимых для безупречного выполнения сварочных работ.
Вы хотите не просто быть в тренде, но и контролировать свою физическую активность? Внимание! Не упустите свой шанс купить шагомеры прямо сейчас по специальной цене!
"Виктория" - это спа-центр в Минске европейского уровня, где вы сможете получить все необходимые услуги по уходу за вашей внешностью. Современное оборудование, высококлассные специалисты и доступные цены - все это вы найдете у нас! Обращайтесь к нам!
Агентство "Интерлингва" оказывает переводческие услуги, обеспечивая их высокое качество. Эффективность работы агенства является результатом привлечения квалифицированных переводчиков и отлаженной организации их работы.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов