Польскі Інстытут у Мінску і выдавецтва "Логвінаў" прадстаўляюць Месяц польскай літаратуры

Беларусь, Минск
Польскі Інстытут у Мінску і выдавецтва "Логвінаў" прадстаўляюць Месяц польскай літаратуры

Цэлы месяц? Цэлы месяц! Цэлы красавік у цэнтры Мінску ў кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37А) будзе стаяць вялікая паліца з польскімі кніжкамі. Набыткі польскай літаратуры: сучасныя і класічныя, перакладзеныя і ў арыгінале – падыходзь і набывай, ці проста чытай. Акрамя гэтага ў кнігарні можна будзе азнаёміцца з польскімі газетамі і мастацкімі альбомамі польскіх мастакоў, а таксама атрымаць у падарунак кнігі беларускіх аўтараў па-польску.

Цэлы месяц? Так, цэлы красавік раз на тыдзень у кнігарні можна будзе ўбачыць і паразмаўляць з літаратурнымі зоркамі Польшчы першай велічыні. Яны:

Міхась Адрасюк (Michał Androsiuk). Нарадзіўся ў Падляшшы. Піша па-беларуску і па-польску. Апошнія кнігі: па-беларуску - зборнік апавяданняў "Вуліца добрай надзеі", па-польску - зборнік "Wagon drugiej klasy". Асноўная тэма – прыгоды местачковых жыхароў. Падчас публічных чытанняў уласных твораў Міхась не расстаецца з бейсболкай.

Ігнацы Карповіч (Ignacy Karpowicz). Нарадзіўся і жыве на Беласточчыне. Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэту, афрыканіст і іспаніст. Аўтар шэрагу раманаў, адзначаных прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі Польшчы. Тэма большасці з іх – лёсы і светаадчуванне людзей, якім наканавана жыць на беларуска-польскім памежжы. А яшчэ Ігнацы размаўляе па-амхарску (мове эфіёпаў).

Міхал Ягела (Michał Jagiełło). Міхал Ягела нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Янковіцы пад Кракавам. У 1964 годзе скончыў Ягелонскі універсітэт. Празаік, эсэіст, публіцыст і паэт. Аўтар манаграфіяў па гісторыі літаратуры. Сфера інтарэсаў - шматкультурнасць Польшчы, а таксама супрацоўніцтва ў сферы культуры з Беларуссю, Літвой, Славакіяй і Украінай. У 1989-2006 займаў пасады намесніка міністра культуры Польшчы, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі. Заўзяты альпініст.

Лешэк Энгелькінг (Leszek Engelking). Лешэк Энгелькінг – адзін з найвядомых польскіх паэтаў, перакладнік, мастацтвазнаўца. Скончыў Варшаўскі універсітэт. Выкладаў літаратуру і кіназнаўства. Перакладае з ангельскай, расійскай, чэшскай, украінскай і беларускай. Аўтар кніг "Хайку ўласныя і чужыя" (1991), "Пяты дом" (1997), "І іншыя вершы". Жыць не можа без чэшскага піва.

Расклад імпрэзаў Месяца польскай літаратуры ў кнігарні "логвінаЎ":

31 сакавіка (чацвер). Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці , адбудзецца сустрэча з польскім пісьменнікам беларускага паходжання Міхасём Андрасюком і прэзентацыя ягонай кнігі "Wagon drugiej klasy"/"Вагон другога класу". Пачатак а 18, Галерэя "Ў".

6 красавіка (серада). Сустрэча з польскім пісьменнікам Ігнацыем Карповічам і прэзентацыя яго новага раману "Balladynа i romance"/"Баладына і рамансы". Пры ўдзеле перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Пачатак а 19, кнігарня "логвінаЎ".

13 красавіка (серада). Сустрэча з публіцыстам, пісьменнікам, даследчыкам літаратуры і еўрапейскіх культурных сувязяў, Міхалам Ягелам і прэзентацыя ягонай кнігі "Narody i narodowości". "Przewodnik po lekturach"/"Народы i нацянальнасці. Вандоўка па кнігах". Пачатак а 19, кнігарня "логвінаЎ".

20 красавіка (серада). Творчая лекцыя і сустрэча з вядомым паэтам і польскім перакладчыкам Набокава Лешэкам Энгелькінгам. Кнігарня “логвінаЎ”, пачатак а 19.

Вядоўца ўсіх сустрэч – Андрэй Хадановіч.

Кнігарня "логвінаЎ" знаходзіцца на пр. Незалежнасці 37а, у адным будынку з Галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" і барам "Малако" (гэта ў дварах за домам "Подзвіг народа", што на плошчы Перамогі).

Добавлено: 30 03 2011

Направлением компании "ДримТайм" является производство и продажа товаров из металла, а также изделий из пластика. У нас вы найдете широкий ассортимент металлических шкафов и стеллажей, верстаков слесарных, пластиковых ящиков и поддонов, а также бытовок строительных.
ООО "Путешествие без границ" занимается пассажирскими перевозками с 2013 года. К этому времени компания уже успела наработать достаточно богатый опыт в этой сфере. Комфортные поездки – это одна из наших главных целей!
Компания "МАПАГРУПП" является официальным представителем всемирно известного производителя строительных материалов Mapei на территории Республики Беларусь.
Деятельность предприятия "Эксо Петролеум" направлена на охрану природы. В нашей компетенции – ликвидацией аварийных разливов нефти, зачистка промышленных объектов от углеводородных нефтезагрязнений, работы с нефтеотходами.
Выставка MOTOVELOEXPOВыставка MOTOVELOEXPO'15
Новинки мото- и велотехники будут представлены в Минске в апреле на выставке MOTOVELOEXPO'15. Организаторы готовят массу приятных сюрпризов и яркую, динамичную шоу-программу.
Белорусский промышленный форум – 2015Белорусский промышленный форум – 2015
Цель форума – содействие предприятиям и организациям Республики Беларусь в решении задач по расширению выпуска высокотехнологичной конкурентоспособной продукции.
Выставки "БЕЛАГРО - 2015" и "БЕЛФЕРМА - 2015"Выставки "БЕЛАГРО - 2015" и "БЕЛФЕРМА - 2015"
25-я международная специализированная выставка "БЕЛАГРО-2015" и 3-я международная специализированная выставка "БЕЛФЕРМА-2015" пройдут в Минске со 2 по 6 июня 2015 года.
Международная выставка "Мебель. Дизайн. Инновации"Международная выставка "Мебель. Дизайн. Инновации"
Международная выставка "Мебель. Дизайн. Инновации" – это новый формат и логическое развитие традиционной весенней выставки "Мебельный форум", которая успешно стартовала в 1995 году.
2-я Международная специализированная выставка "МИР СПОРТА И ЗДОРОВЬЯ-2015"2-я Международная специализированная выставка "МИР СПОРТА И ЗДОРОВЬЯ-2015"
В 2014 году в выставке приняло участие более 100 компаний из Республики Беларусь, России, Украины и Польши.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов