"На шляху да сучаснага музея – 2011"

Беларусь, Минск
"На шляху да сучаснага музея – 2011"

Інстытут імя Гётэ ў Мінску, галерэя "Ў", Центр вывучэння сучаснага мастацтва пры ЕГУ і Інтернет-праект пра гарадскую культуру URBAN.BY прадстаўляюць праект "На шляху да сучаснага музея – 2011"

У межах праекта "На шляху да сучаснага музея – 2011" ў перыяд з 19 сакавіка па 14 мая ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца восем творчых сустрэч з вядучымі мастакамі Беларусі. Кожная сустрэча – тэматычная і аб’ядноўвае творчасць трох ці чатырох мастакоў. Некаторыя з тэм: "Мастацтва і Рэпрэзентацыя Рэальнасці", "Арт-фатаграфія ў беларускім кантэксце", "Медыямастацтва: Draw.Film.Show.Repeat".

Сустрэчы будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 15:00, мадэратарамі сустрэч выступяць маладыя мастацтвазнаўцы і арт-крытыкі, сярод якіх будзе праведзены конкурс у наміныці "Лепшы мадэратар творчай сустрэчы".

Акрамя таго, ў межах праекта "На шляху да сучаснага музея – 2011" адбудзецца конкурс маладых арт-крытыкаў і мастацтвазнаўцаў у намінацыях: "Лепшы партрэтны артыкул пра беларускага мастака", "Лепшы аналітычны тэкст пра асобны твор беларускага мастака", "Лепшы відэаролік пра творчасць беларускага мастака", "Лепшы аналітычны тэкст пра праект".

У сустрэчах будуць удзельнічаць: Сяргей Кірушчанка, Ігар Саўчанка, Уладзімір Цэслер, Артур Клінаў, Андрэй Лянкевіч, Тамара Сакалова, Васілі Васільеў, Сяргей Грыневіч, Антаніна Слабодчыкава, Міхаіл Гулін і інш.

Праект "На шляху да сучаснага музея – 2011" праходзіць ў Мінску ўжо ў трэці раз. Першы праект прайшоў у 2008 годзе. У той час мастак Андрэй Дурэйка апісаў сітуацыю ў сучасным беларускім мастацтве наступным чынам: "Галерэй няма, куратараў няма, крытыкаў няма, а мастакі ёсць". Сёння ж сітуацыя змянілася, конкурсы, арганізаваныя ў межах праекта, далі магутны імпульс да развіцця ў Мінску актуальнага мастацтва – удзельнікі праекта актыўна далучыліся да арт-працэсаў сталіцы і рэалізоўваюць сёння прафесійныя экспазіцыйныя праекты ў сферы сучаснага мастацтва.

Місія праекта – даць магчымасць маладым мастацтвазнаўцам, куратарам, мастакам, а ў гэтым годзе таксама і крытыкам заявіць пра сябе на лакальнай і міжнароднай арт - сцэне (у лік журы конкурсу ўваходзяць вядомыя куратары і крытыкі Літвы, Украіны, Германіі).

На сустрэчы запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Кантактная інфармацыя па пытаннях арганізацыі сустрэч:

+375 29 7560436 (МТС)
+375 29 6850870 (Velcom)

Праграма сустрэч:

19.03.2011 / сб / "Медыямастацтва: Draw.Film.Show.Repeat"
мастакі: Аляксей Фёдараў, Антон Слюнчэнка, Андрэй Бусел / мадэратар – Марыя Ігнатава

26.03.2011 / сб / "Мастак і глядач: мастацтва узаемадзеяння"
мастакі: арт-суполка “Пазітыўныя дзеянні”, Віктар Пятроў, Вольга Сазыкіна / мадэратар – Ілона Дзергач

02.04.2011/ сб / "Мастацтва і Рэпрезентацыя Рэальнасці"
мастакі: Руслан Вашкевіч, Аляксандр Некрашэвіч, Леанід Хобатаў, Зоя Луцэвіч / мадэратар – Таццяна Цыган

09.04.2011/ сб / "Мастацтва і Абстрактнае: паміж рэальным і неспасцігальным"
мастакі: Сяргей Кірушчанка, Тамара Сакалова, Аляксей Іваноў, Захар Кудзін / мадэратар – Оля Андрухіна

16.04.2011/ сб / "Беларускі insight: элітарнасць масавай культуры"
мастакі: Артур Клінаў, Міхаіл Гулін, Владзімір Цэслер, Сяргей Грыневіч /мадэратар – Марыя Булка

23.04.2011/ сб / "Мастацтва і Знойдзены Аб’ект"
мастакі: Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін, Антаніна Слабодчыкава / мадэратар – Таццяна Арцімовіч

07.05.2011/ сб / "Арт-фатаграфія ў беларускім кантэксце"
мастакі: Ігар Саўчанка, Адрэй Лянкевіч, Сяргей Ждановіч / мадэратар – Ганна Самарская

14.05.2011/ сб / "Аб’ёмныя формы. Беларуская скульптура і інсталяцыя"
мастакі: Васілій Васільеў, Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Мужаў / мадэратар – Андрэй Ардыновіч

Добавлено: 15 03 2011

Магазин сварочного оборудования "АЛВИ-ТОРГ" - официальный дистрибьютор в Беларуси ряда крупнейших зарубежных производителей, полный ассортимент товаров, необходимых для безупречного выполнения сварочных работ.
Вы хотите не просто быть в тренде, но и контролировать свою физическую активность? Внимание! Не упустите свой шанс купить шагомеры прямо сейчас по специальной цене!
"Виктория" - это спа-центр в Минске европейского уровня, где вы сможете получить все необходимые услуги по уходу за вашей внешностью. Современное оборудование, высококлассные специалисты и доступные цены - все это вы найдете у нас! Обращайтесь к нам!
Агентство "Интерлингва" оказывает переводческие услуги, обеспечивая их высокое качество. Эффективность работы агенства является результатом привлечения квалифицированных переводчиков и отлаженной организации их работы.
Выставка MOTOVELOEXPOВыставка MOTOVELOEXPO'15
Новинки мото- и велотехники будут представлены в Минске в апреле на выставке MOTOVELOEXPO'15. Организаторы готовят массу приятных сюрпризов и яркую, динамичную шоу-программу.
Белорусский промышленный форум – 2015Белорусский промышленный форум – 2015
Цель форума – содействие предприятиям и организациям Республики Беларусь в решении задач по расширению выпуска высокотехнологичной конкурентоспособной продукции.
Выставки "БЕЛАГРО - 2015" и "БЕЛФЕРМА - 2015"Выставки "БЕЛАГРО - 2015" и "БЕЛФЕРМА - 2015"
25-я международная специализированная выставка "БЕЛАГРО-2015" и 3-я международная специализированная выставка "БЕЛФЕРМА-2015" пройдут в Минске со 2 по 6 июня 2015 года.
Международная выставка "Мебель. Дизайн. Инновации"Международная выставка "Мебель. Дизайн. Инновации"
Международная выставка "Мебель. Дизайн. Инновации" – это новый формат и логическое развитие традиционной весенней выставки "Мебельный форум", которая успешно стартовала в 1995 году.
2-я Международная специализированная выставка "МИР СПОРТА И ЗДОРОВЬЯ-2015"2-я Международная специализированная выставка "МИР СПОРТА И ЗДОРОВЬЯ-2015"
В 2014 году в выставке приняло участие более 100 компаний из Республики Беларусь, России, Украины и Польши.
Задать вопрос продавцу
Ваше имя:
Телефон:
Email:
Сообщение:
Не более 2000 символов