Выстаўка твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Цаца ёсць Цаца"

Беларусь, Минск
15 лютага 2011г. а 17-й гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё групавой выстаўкі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Цаца ёсць Цаца".

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены творы сямі мастакоў, сяброў Беларускага саюза мастакоў – Тамары Васюк, Наталлі Сухаверхавай, Алы Непачаловіч, Максіма Калтыгіна, Алега Ткачова, Вольгі Рэднікінай, Уладзіміра Лісавенкі, якія працуюць ў адрозных адзін ад аднаго напрамках у галіне керамікі, габелена і мастацкага ткацтва, але іх погляды на сучаснае мастацтва аб’ядноўвае агульная ідэя захаплення разнастайнасцю Прыгажосці навакольнага Сусвету.

З даўніны чалавек ствараў прадметы побыту, адметныя сваімі мастацкімі якасцямі, асаблівай прыгажосцю і цеплынёй матэрыялаў. І ў панскіх маёнтках, і ў сялянскіх хатах на Беларусі заўсёды шанавалі ПРЫГАЖОСЦЬ і надавалі ёй вялікае значэнне. ПРЫГАЖОСЦЬ твораў удзельнікаў выстаўкі таксама будуецца на спалучэнні ПРЫГАЖОСЦІ пластычнага вырашэння ідэй з ЦЕПЛЫНЁЙ матэрыялаў, якія аўтары выкарыстоўвалі ў сваіх работах. З гэтага зыходзіць і сама назва выстаўкі "Цаца ёсць Цаца", ад усеабдымнага народнага значэння слова ПРЫГОЖА – ЦАЦА.

Разам з творамі мастакоў на выстаўцыЦаца ёсць Цаца” экспануецца сама ідэя ХАРАСТВА, якая адпавядае адчуванню гармоніі з прыродай і выклікае ўздым чалавечых пачуццяў.

"Эксперыментальная выстаўка мастакоў габелену, ткацтва і керамікі... Хочацца, каб глядач адчуў сваё бачанне прыгажосці, якое ў далёкай старажытнасці мела сваю багіню – Цацу. Нам не засталося яе партрэта ці выявы постаці, але мы добра памятаем з дзяцінства: як толькі нарадзілася немаўля, вусна яму тлумачылі, што сонейка – гэта цаца, кветачка – гэта цаца, птушачка – гэта цаца…

Таму мы бачым, што мудрыя продкі думалі аб тым, каб немаўля разумела прыгажосць, інакш яно можа вырасці нядобрым, аднабокім, чэрствым, нечалавечным. Прыгажосць – гэта тая якасць чалавека, якая робіць яго богападобным, чулым, тонкім. Прыгажосць, хараство – гэта цуд і дарунак божы. Чалавек, які прымае гэты дар, робіць сваё жыццё годным. Потым, як немаўля падрастае, яго апякае яшчэ адна багіня – Ляля. Яна тлумачыць яму аб родзе чалавечым, аб яго звычках, аб адносінах адзін да аднаго. Дзіця само стварае сваю лялю з тэкстыльных палатняных кавалачкаў. Надае гэтаму вобразу рысы браціка, сястрычкі, маці. Гэтак было яшчэ ў нашым дзяцінстве. Гэта не "барб" – гэта сэнсавы, філасафічны і гульнёвы парадак жыцця. А калі вырастае дзяўчына – яна сама становіцца "лялей", прыгажуней. А ў хаце была старэйшая ляля, у якой бераглі зярняткі, засыпалі зробленую з любых матэрыялаў і палатна жаночую ляльку з зярняткамі на багатае доўгае жыццё. На той свет чалавек сыходзіў таксама з думкай аб прыгажосці, узяўшы яе з сабою
".

Выстаўка працягнецца па 4 сакавіка 2011 года.
Аддзел выставак: 288-24-68



Добавлено: 10 02 2011

Салон красоты "Дикая орхидея" - это качественные услуги, которые позволят вам всегда выглядеть ухожено и красиво. Не откажите себе в удовольствии стать совершенством!
Детский клуб "Территория детства" — это современный центр развития ребенка. Наш центр предоставляет безграничные возможности для самореализации и всестороннего раскрытия личности малыша.
Торговля климатической и отопительной техникой (бойлеры, котлы, тёплые полы и т.д.). Доставка. Консультации специалистов. Приятные цены.
Компания "ЭКОТЕХСТРОМ" готова предложить Вам нетканые материалы для сельского хозяйства и для галантереи, а также услуги по производству пакетов и грузоперевозки
19-я международная специализированная выставка "БЕЛЛЕГМАШ – 2013" (отзывы - 1)
С 22 по 25 января 2013 года в Минске (ул. Я.Купалы, 27) развернется экспозиция 19-й международной выставки. "БЕЛЛЕГМАШ-2013". Организатор выставки – ЗАО "МинскЭкспо".
Выставка «С творчеством в жизни»Выставка «С творчеством в жизни»
С 17 по 31 октября в художественной галерее «Университет культуры» (Дворец Республики) работает выставка «С творчеством в жизни», которой открывается цикл мероприятий, посвященных 15-летию галереи.
Выставка MOTOVELOEXPOВыставка MOTOVELOEXPO'15
Новинки мото- и велотехники будут представлены в Минске в апреле на выставке MOTOVELOEXPO'15. Организаторы готовят массу приятных сюрпризов и яркую, динамичную шоу-программу.
Белорусский промышленный форум – 2015Белорусский промышленный форум – 2015
Цель форума – содействие предприятиям и организациям Республики Беларусь в решении задач по расширению выпуска высокотехнологичной конкурентоспособной продукции.
Выставки "БЕЛАГРО - 2015" и "БЕЛФЕРМА - 2015"Выставки "БЕЛАГРО - 2015" и "БЕЛФЕРМА - 2015"
25-я международная специализированная выставка "БЕЛАГРО-2015" и 3-я международная специализированная выставка "БЕЛФЕРМА-2015" пройдут в Минске со 2 по 6 июня 2015 года.