Каханне ды інш.

18 студзеня 2011 года а 17-й гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графічных твораў Андрэя Скіцёва «Каханне ды інш.».  

 

На першы погляд, графіка Андрэя Скіцёва – адлюстраванне навакольнай рэчаіснасці ў рамках звыклай сюжэтна-тэматычнай карціны. І адначасова “другі подых” айчыннага віда мастацтва, якое за гульневым элементам і новымі тэхнікамі губляе тое, што адрознівае яго ад іншага свету. Фіксацыі жыцця нашых сучаснікаў маюць ў Скіцёва максімальную псіхалагічную афарбоўку.

Чалавек, чалавечыя пачуцці – гэта тое, што найперш хвалюе аўтара ў навакольным свеце. Гэтыя пачуцці можна разглядаць бясконца, бо яны і маюць неабмежаваную колькасць адценняў. Сярод узгаданага мноства ёсць якасці, якія тычацца месца і часу. Падаецца, што “каханне ды інш.” у сённяшняга беларуса мае пэўныя асаблівасці параўнальна  з іншымі часамі і народамі. Аўтар імкнецца адсачыць гэтыя асаблівасці і стварыць партрэт месціча, набліжаны да дакументальнага.

 

Андрэй Скіцёў нарадзіўся ў 1968 г. у Навасібірску (Расія). У 1986 г. скончыў Школу-інтэрнат імя І. В. Ахрэмчыка і ў 1994 г. Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “жывапіс”. З 1991 г. удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2005 г. Жыве ў в. Вішнёўка Мінскага р-на.

 

Персанальныя выстаўкі:

1997 – “Становішча рэчаў”, галерэя “АВ” (Мінск).

1998 – “Танец”, Нацыянальны тэатр оперы і балета (Прага, Чэхія).

1999 – “Азбука пляцення”, галерэя “АВ” (Мінск).

2000 – “Мяцізы”, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск).

2001 – “Still life”, галерэя «Золата» (Мінск).

2004 – “Хроніка месца”, галерэя БДУКіМ (Мінск).

2007 – “Неакрэслены стан”, музей М.Багдановіча (Мінск).

2009 – “Нататнік”, Музей сучаснага выяуленчага мастацтва (Мінск).

 

Выстаўка працягнецца па 6 лютага 2011 г.

 

Отдел выставок: (+375 17) 288-24-68

 

Добавлено: 11 01 2011

Вы хотите не просто быть в тренде, но и контролировать свою физическую активность? Внимание! Не упустите свой шанс купить шагомеры прямо сейчас по специальной цене!
Компания "МАПАГРУПП" является официальным представителем всемирно известного производителя строительных материалов Mapei на территории Республики Беларусь.
Компания "Самый лучший юрист" оказывает услуги по регистрации и ликвидации предприятия (и с инвестициями), регистрации и ликвидации ИП, ведению бизнеса, лицензированию.
Учебный центр "Мастерская красоты" приглашает на курсы маникюра, педикюра, бикини-дизайна, визажиста-стилиста, наращивая ногтей и завивки ресниц. Также учебный центр приглашает на мастер классы для мастеров ногтевого сервиса и для парикмахеров.
19-я международная специализированная выставка "БЕЛЛЕГМАШ – 2013" (отзывы - 1)
С 22 по 25 января 2013 года в Минске (ул. Я.Купалы, 27) развернется экспозиция 19-й международной выставки. "БЕЛЛЕГМАШ-2013". Организатор выставки – ЗАО "МинскЭкспо".
Выставка «С творчеством в жизни»Выставка «С творчеством в жизни»
С 17 по 31 октября в художественной галерее «Университет культуры» (Дворец Республики) работает выставка «С творчеством в жизни», которой открывается цикл мероприятий, посвященных 15-летию галереи.
Выставка MOTOVELOEXPOВыставка MOTOVELOEXPO'15
Новинки мото- и велотехники будут представлены в Минске в апреле на выставке MOTOVELOEXPO'15. Организаторы готовят массу приятных сюрпризов и яркую, динамичную шоу-программу.
Белорусский промышленный форум – 2015Белорусский промышленный форум – 2015
Цель форума – содействие предприятиям и организациям Республики Беларусь в решении задач по расширению выпуска высокотехнологичной конкурентоспособной продукции.
Выставки "БЕЛАГРО - 2015" и "БЕЛФЕРМА - 2015"Выставки "БЕЛАГРО - 2015" и "БЕЛФЕРМА - 2015"
25-я международная специализированная выставка "БЕЛАГРО-2015" и 3-я международная специализированная выставка "БЕЛФЕРМА-2015" пройдут в Минске со 2 по 6 июня 2015 года.